
Разумею, што выбары ў Палату прадстаўнікоў - гэта так сабе падзея. Але! Сярод дэпутатаў могуць аказацца людзі, якія маглі б аказаць пэўную дапамогу ў вырашэнні нашых 485-ці праблем. Не тое, каб я на нешта спадзяваўся альбо верыў у тое, што ім хопіць адвагі выступіць з адкрытай падтрымкай. Але чым чорт не жартуе.
Напрыклад:
Можа, сярод "пераможцаў" знойдуцца людзі, якія б, "як дэпутаты палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу", аўтарытэтна выказаліся з нагоды дзеяння Ўказа №485. Так ці інакш, гэта было б таксама важкім унёскам у агульную справу легалізацыі аматараў прыборнага пошуку. У рэшце рэшт звярнуцца да такіх дэпутатаў было б карысна, ўсёткі мы ж іх "выбралі", яны ж прадстаўляюць нашыя інтарэсы.Акруга № 104: Перамог Міхаіл Мілаванаў, намесьнік дырэктара Музэю гісторыі Менску.
Але бяда ў тым, што няма часу правяраць усіх дэпутатаў. Мо, хто б дапамог?
P.S. Толькі папрасіў бы без вады і смецця. І без "нічога з гэтага не выйдзе", "мы не выбіралі", "гэта ж кішэнная Палатка" і г.д.