4 лістапада ў "Музеі гісторыі Магілёва" пройдзе прэзентацыя унікальнага беларускага рыцарскага даспеху канца XV - пачатку XVI стст., знойдзенага на р. Віхра ўлетку 2013 года. Гісторыя даспеха складаная і нават дэтэктыўная. Спачатку "чорнымі капальнікамі" быў знойдзены меч рацара, які і цяпер знаходзіцца ў руках невядомых. Потым мясцовыя жыхары знайшлі два фрагменты кірасы, а ў выніку шырокамасштабных экспедыцый археолага, доктара гістарычных навук І. Марзалюка сумесна з удзельнікамі дайв-клуба "Марскі пегас" былі знойдзены астатнія фрагменты рыцарскага даспеху. Па сваёй паўнаце і ступені захаванасці гэта унікальны артэфакт для ўсёй Усходняй Еўропы, аналагаў якому не існуе.
Прэзентацыя рыцарскага даспеху прызначаная на 4 лістапада невыпадкова - менавіта 4 лістапада 1502 года ў бітве пад Мсціславам загінуў абаронца нашай зямлі, парэшткі і даспех якога некранутымі праляжалі на рачным дне больш за 500 гадоў.
Велком ту МогилеЎ
