Леанід Калядзінскі
Уводзіны ў археалогію
Дапаможнік раскрывае ўводную частку курса “Асновы археалогіі”. У сціслай форме даводзіцца станаўленне паняцця “археалогія”. Больш грунтоўна распавядаецца пра віды археалагічных помнікаў, культурны пласт, метады да-следавання помнікаў археалогіі, навуковую апрацоўку артэфактаў з раскопак,
а таксама сувязь археалогіі з іншымі навукамі. Асобна распавядаецца пра ахову і зберажэнне археалагічнай спадчыны.
Адрасуецца студэнтам гістарычных факультэтаў універсітэтаў, аспірантам, выкладчыкам і настаўнікам гісторыі ў школах, ліцэях і гімназіях, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам.
І дабаўлю ад сябе - так сама для скарбашукальнікаў. Есць вельмі карысныя парады

Об'ем - 240 старонак, фармат – 170*265 (як часопіс) , пераплёт мяккі. Кніга з'мяшчае больш за 160 каляровых ілюстрацый.
Кошт для ўсіх з форума - 120 000 рублеў +++ пошта па Беларусі. Праз некаторы час кніга трапіць у крамы Мінска, але каштаваць будзе трохі даражей. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў ЛС.
Змест :
1. Узнікненне і станаўленне паняцця «археалогія».
Дэфініцыя гэтага паняцця сёння ………………………….
2. Віды археалагічных помнікаў …………………………….
3. Культурны пласт. Археалагічныя комплексы і культуры.
4. Віды археалагічнай дзейнасці. Археалогія у кірунках і
метадах даследавання ……………………………………...
5. Спецыфічныя метады археалагічнага даследавання …….
6. Археалагічная перыядызацыя. Метады датавання
археалагічных помнікаў …………………………………...
7. Археалогія ў сістэме дакладных, прыродазнаўчых і
гуманітарных навук ………………………………………..
8. Апрацоўка артэфактаў. Навуковая справаздача аб
палявых даследаваннях. Рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў
археалогіі …………………………………………………...
9. Ахова і захаванне помнікаў археалогіі.
Музеефікацыя археалагічных аб’ектаў …………………...
Звесткі пра аўтара :
Калядзінскі Леанід Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1952 г. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Леніна. Працоўную дзейнасць пачынаў у СШ № 2 г. Мінска. З 1974 па 1995 г. працаваў у сектары (пазней у аддзеле) археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1985–86, 1991–93 гг. выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага, Беларускай акадэміі мастацтваў і Мінскім універсітэце культуры, Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1995 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка і па сумяшчальніцтву да 2003 у аддзеле сярэдневяковай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Палявую школу археолага прайшоў на раскопках раннеславянскага паселішча Тайманава ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам Л.Д. Побаля, на раскопках старажытнага Брэста пад кіраўніцтвам П.Ф. Лысенкі. Прымаў удзел у раскопках сярэдневяковага Мінска, гарадзішча Барсукі (Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобласці), паселішчаў Наднёман (Уздзенскі р-н), Лошыца (г. Мінск) і Снядзін (Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобласці), могільніка Курапаты (Мінскі р-н), замку Нясвіж, у абследаванні помнікаў каменнага веку на тэрыторыі Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Праводзіў археалагічныя разведкі ў Віцебскім, Карэліцкім, Уздзенскім і Чавускім р-нах, шырокамаштабныя археалагічныя раскопкі – ў Віцебску, Слуцку і Капылі. Раскапваў курганы ў в. Васілінкі (Слуцкі р-н), Сухарава (Мінск), у Капылі і Капыльскім р-не. Мае больш за чатыры сотні навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. Сааўтар выданняў “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”: у 7 т. (8 кн.) (Мінск, 1984–88), “Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя (Мінск, 1993), “Гісторыя Беларусі”: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст.” (Мінск, 2000), “Археалогія Беларусі: у 4 т. Т. 4. Помнікі XIV–XVIII стст.” (Мінск, 2001), “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. (Мінск, 1993–2003), “Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1 (мінск, 2009), т. 2. (Мінск, 2010), “Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 3 т. (Мінск 2003–2010). Вывучае матэрыяльную культуру Х–XVIII стст. гарадоў Беларусі. Удзельнік Міжнародных кангрэсаў славянскай археалогіі (Кіеў 1985, Ноўгарад 1996), ІІІ (ХІХ) Усерасійскага Археалагічнага з’езда (Старая Руса – Ноўгарад 2011).