Напэўна, шмат хто з вас чуў пра так званыя "лімесныя дэнарыі". Яны неаднаразова рабіліся прадметам дыскусій (гл. напрыклад, https://www.coins.msk.ru/forum/index.ph ... D0%B9&st=0
http://arheolog.by/viewtopic.php?f=32&t ... F&start=50
Знаходкі такіх манет фіксуюцца і ў Беларусі (хаця і значна менш, чым ва Украіне)
З мінулага года я ўдзельнічаю ў міжнародным праэкце па вывучэнню такіх манет. Асноўныя мэты праэкта: скласці тапаграфію знаходак гэтых манет і вызначыць іх хімічны склад. Пакуль мяне яшчэ не звольнілі, хачу выканаць "беларускую частку" праэкту (дзякуй Богу, яна не павінна быць надта аб'ёмная

З гэтай нагоды звяртаюся да вас з наступнымі просьбамі:
1. Паведаміць пра факты і месцы знаходак такіх манет (з фота)
2. Па магчымасці, прадаставіць такія манеты для правядзення спектральнага аналіза (аналіз праводзіцца лазэрным спектрометрам на фізфаку БДУ)
Загадзя ўдзячны,
Віталь
П.С. Спадзяюся, што гэтую тэму абмінуць флудэрасты і археаненавіснікі

П.П.С. Папярэджваю пытанні або абвінавачванні ў тым, што я на вашых знаходках буду зарабляць грошы. Асаблівых "плюшак" гэты праэкт не дае. Заробка тут няма. Адзіны плюс - гэта ўдзел у замежных канферэнцыях, выезд на якія мне МОГ БЫ аплачвацца, але пандэмія адмяніла ўсе падобныя мерапрыемствы (прынамсі да красавіка наступнага года)
