zemlekop писал(а):Как себя вести и что предпринимать при нахождении оной на копе
Пытанне складанае і адказ будзе неадназначны.
Калі паводле Інструкцыі Палявога Камітэта, то вы не маеце права збіраць нават кераміку без наяўнасці Дазволу. Дазвол (ён жа Адкрыты ліст) па форме № 3 дае такое права.
Але што ж рабіць, калі яна трапляецца? Мае
ўласныя парады (не зусім правільныя з пункту гледжання Інструкцыі):
1. Калі кераміцы нічога не пагражае (распашка, экскаватар, будаўніцтва і г.д.) - лепш яе пакінуць на месцы (напрыклад, закапаць у якой-небудзь вашай ямцы, але абавязкова там жа дзе і знойдзена, а не на іншым помніку

).
2. Калі на селішчы рэгулярна адбываецца распашка, то, напэўна, ёсць сэнс сабраць буйныя фрагменты керамікі, каб перадухіліць іх разбурэнне.
3. У выпадку, калі вы бачыце, што помніку пагражае знішчэнне (напрыклад, рыецца катлаван пад будаўніцтва або праводзяцца меліяратыўныя працы і т.п.), я бы параіў сабраць увесь матэрыял з гэтага месца. За гэтую параду мяне могуць

мае некаторыя калегі, аля лічу, што гэта адзіны спосаб выратаваць хаця б некаторыя артэфакты для навукі. Гэта была б рэальная дапамога ад вас.
4. І галоўнае, усе находкі павінны фіксавацца: так званы масавы матэрыял (кераміка, шкло і г.д.) менш падрабязна, так званыя індывідуальныя знаходкі (розныя больш-менш вызначальныя вырабы, калі спрошчана) больш дакладна.
Пра фіксацыю, калі можна, трохі пазней