Начало первого Белорусского форума.

Обсуждаются любые темы связанные с поиском.

Модераторы: Amigo_BY, Грiгорiй, balu, cmasby, dinoeL, Пётр, palexa

Сообщение
Автор
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Начало первого Белорусского форума.

#1 Сообщение Borovik »

Поменял четвёртый комп но начало первого Белорусского форума ,сохранилось.

Усё пачалося ў 1988 годзе. У выходны дзень, я навучэнец трэцяй клясы, са сваiм сябрам, нагледзеўшыся фiльмаў пра вайну, пайшлi ў лясок, прылеглы да канцавой тралейбусаў, капаць зямлянку. Апускаючыся па сьцяжынцы, я заўважыў трубку, якая тырчэла мiж каранёў дрэваў, i вырашыў пакпiць над сябрам. "Аўтамат!" - гукнуў я. Мой сябра з квадратнымi ад зьдзiўленьня вачыма дзiргануў за гэтую трубачку. Якое ж было маё зьдзiўленьне, калi ў ягоных руках апынуўся паiржавелы ад часу САПРАЎДНЫ рэвальвер. Калi я ўзяў яго ў рукi, ён падаўся мне вельмi цяжкiм. Забыўшыся на нашыя пляны, мы, трымаючы, то ён, то я пiсталет у рукох, стрымгалоў паiмчалiся на прыпынак, каб ехаць дахаты. Самае цiкавае было тое, што нiхто з дарослых анi на прыпынку, анi ў тралейбусе не зьвяртаў на нас з пiсталетам нiякай увагi. У той дзень я сядзеў у хаце й чакаў бацькоў з працы. Мне вельмi карцела пахвалiцца сваёй знаходкай бацьку. Хвiлiны цягнулiся як гадзiны. Калi бацька ўбачыў маю новую цацку, у яго валасы ўзнялiся дыбарам. На зьдзiўленьне, наган меў выдатную захаванасьць. Паiржавелы звонку, ён быў варанёны й прамасьлены ўсярэдзiне. Баявая спрунжына таксама з'яўлялася не iржавай, яна стала бачнай, калi пасыпалiся драўляныя элементы ручкi. Увогульле, добры быў пiсталет i ня ведаю, чым бы ўсё гэта скончылася, калi б яго не адабралi на вулiцы старэйшыя хлопцы. Добры быў пiсталет… Пасьля гэтага я пачаў капаць. Ведалi б бацькi, якi ў iх сына - школьнiка назапасiўся арсенал. Але пасьля мяне выключылi з шэрагу пiянераў за тое, што я завязаў на нагу пiянерскi гальштук, i я змушаны быў апантана ўглыбiцца ў навучаньне, забыцца на свой улюблёны занятак, каб iзноў заслужыць ганаровае званьне пiянера.
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Re: Начало первого Белорусского форума.

#2 Сообщение Borovik »

И ясче

ЛIПЕНЬ 2002. Неяк я штосьцi шукаў у Сецiве й выпадкова патрапiў на скарбашукальнiцкую спасылку, ужо ня памятую якую. Менавiта ад гэтага моманту я пачаў трызьнiць пошукам скарбаў. Наступным днём я паехаў на клюб калекцыянераў, маючы даведацца, дзе ў Менску прадаюцца металадэтэктары. Там я нiчога не даведаўся, але затое пазычыў у адмыслоўца - "кулiбiна" самаробны металашукальнiк за даляр на дзень. З гэтым пачварнага выгляду прыстасаваньнем я тым жа днём скiраваўся ў адну цiкавую мясьцiну, дзе я, вучнем трэцяй клясы, шпацыруючы знайшоў наган. Але на жаль, цяпер у гэты лясок наведваюцца на выходныя адпачываць жыхары блiзлеглых дамоў. I не цяжка ўявiць, колькi коркаў фольгi й кансервавых слоiкаў я там знайшоў. Пасля гэтага я зрабiў дзьве высновы, што калi купляць прыбор, то прыбор з дыскрымiнацыяй. I другая выснова - ў тых месцах , дзе адпачываюць людзi, лавiць няма што нават з крутым прыборам. Пасьля гэтага я ўсё ж знайшоў людзей, у якiх можна было набыць металашукальнiк у Менску. У чаканьнi замоўленага металашукальнiка я бавiў час напрыканцы лета, увосень, узiмку, пакуль не зразумеў, што тут металашукальнiк я не набуду. Ужо надыйшла вясна i мая прага пошука ўсё нарастала. Я ня мог спакойна спаць, мне мроiлiся скарбы, металашукальнiкi й згубленыя багацьцi. Хвароба з назовам "казытуха" прагрэсавала, мне тэрмiнова трэ' было што - небудзь капаць. На маё шчасьце, у Сецiве я знайшоў яшчэ адну аб'яву па продажы металашукальнiка. Знайшоў я яе ў суботу, i мне давялося чакаць ажно два днi да панядзелка, якiя падалiся мне вечнасьцю. Нарэшце, мая мара зьдзяйсьнiлася, i я трымаю ў рукох запаветную скрыню з металадэтэктарам. У мяне гэткае ўражаньне, нiбыта я выйграў прыз у мiльён даляраў. Гэтым жа днём я пайшоў яго выпрабоўваць. Я знайшоў гiльзу ад ракетнiцы, масянжовую трубачку й алюмiневы лыжак. Але я быў радасны й гэтым знаходкам. Дарэчы, хачу адзначыць, што капаў я так званай турыстычнай рыдлёвачкай. Ганебная рэч, хачу вам распавесьцi, гнецца нават пры невялiкiм высiлку. Таму пачынаючым шукальнiкам, па - мойму, варта засяродзiць увагу на абраньнi рыдлёўкi. Наступным крокам павiнна быць засваеньне прыбору ужо таму, што ўсе сыгналы падавалiся мне аднолькавымi й незразумелымi.
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Re: Начало первого Белорусского форума.

#3 Сообщение Borovik »

И фотка есть с того форума,чтото не могу запостить,синдром тихого.
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Re: Начало первого Белорусского форума.

#4 Сообщение Borovik »

Гюльчитай открой личико.
Хотябы черз столько лет,все знют как тебя зовут....
Вложения
p1.jpg
p1.jpg (21.5 КБ) 9132 просмотра
Аватара пользователя
Скарбашукальнік
Сообщения: 8452
Зарегистрирован: 12 ноя 2008, 19:49
Откуда: З пад Вiльнi

Re: Начало первого Белорусского форума.

#5 Сообщение Скарбашукальнік »

А вот орининал фотки )) Давно это было. Это мой первый выезд. Недалеко от того места я потом неплохую нычку нашел.
Изображение
Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — У сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы. Чым асвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Не быць скотам.
Аватара пользователя
Скарбашукальнік
Сообщения: 8452
Зарегистрирован: 12 ноя 2008, 19:49
Откуда: З пад Вiльнi

Re: Начало первого Белорусского форума.

#6 Сообщение Скарбашукальнік »

Вот нашел заметку с того первого сайта. Я там описывал впечатления от своего первого "серьёзного" выезда. )) Сейчас читаю и думаю - какой я был наивный чукотский юноша. ))

Яшчэ да куплi металашукальнiка мой знаёмы расьпавёў мне, што падчас вайны ягоны дзед знайшоў i закапаў у лесе блiзу сваёй хаты нямецкi матацыкл. Да таго ж закапаў, грунтоўна захiснуўшы прамасьленымi анучамi й паклаўшы яго ў скрыню. Я адразу ўявiў тое, што я мог атрымаць у выпадку знаходкi матацыклу. У дадатак, блiзу таго месца знаходзiўся занядбаны хутар, на якiм, паводле расьпавяданьняў майго знаёмага, падчас вайны рабаўнiкi ў пошуках золата выразалi ўсю радзiну, а золата гэтак i не знайшлi. Збольшага засвоiўшы металашукальнiк, я вырашыў ехаць капаць матацыкл i адначасам дасьледаваць хутар. Паколькi знаходка матацыкла абяцала неблагiя грошы, я вырашыў ня сквапiцца й ехаць туды на таксi. Мы выехалi а сёмай ранiцы, каб як сьлед дасьледаваць цiкаўныя для нас мясьцiны. Завiтаўшы на месца й паразмаўляўшы з бацькамi майго знаёмага, высьветлiлася, што матацыкл ня быў захаваны ў хутка зьбiтай скрыне, а проста прысыпаны лiсьцем i ня блiзу хаты, а дзесьцi ў лесе на надзеле 10 на 10 квадратных кiлометраў каля суседняй вёскi, i, верагодней за ўсё, быў адшуканы мясцовымi жыхарамi пасьля вайны. Такiм чынам, было вырашана разьвiтацца з задумкай пошука матацыклу й пайсьцi дасьледаваць хутар. Энтузiязму дадала навiна бацькоў майго знаёмага пра знойдзены iх старэйшым сынам у суседняй вёсцы вялiкiм скарбе нашых манет, манет Вялiкага княства Лiтоўскага. Яму было дадзена даручэньне старшынi зруйнаваць разьмешчаны пасярод калгаснага поля хутар. Падчас выкананьня гэтай працы ён каўшом свайго трактара зачапiў прыкапаны гляк, зь якога пасыпалiся манеты. Гэны скарб так i застаўся б таямнiцай, калi б iх сынку не аднёс жменьку манетаў у мясцовы краязнаўчы музей пацiкавiцца, што за манеткi гэткiя. Але ў музеi працаўнiкi таксама ня дурнi, сьцемiлi, што да чаго, патэлефанавалi куды сьлед, i за сынкай прыехалi. Давялося ўсё аддаць. Пасьля месца знаходкi дзень запар прачосвалi дзядзькi зь металашукальнiкамi. Пачуўшы гэткiя цiкавыя навiны, мы ськiравалiся на хутар. Як i належыць, на месцы хутара расьлi садавiнныя дрэвы. Толькi мяне засмуцiла тая абставiна, што яны расьлi быццам зь ямаў i тэрыторыя хутара была засьмечана буйнымi й дробнымi камянямi. Праз колькi гадзiнаў бязьвынiковага пошуку я зразумеў паходжаньне гэтых ямаў i камянёў. Паколькi хутар месьцiўся на ўскрайку калгаснага поля, за гады радзянскай улады яго просту закiдалi зямлёй i камянямi, якiя звозiлi з усяго поля й ськiдалi тутака. Але ўсё-ткi я быў трошачкi ўзнагароджаны. У далёкiм куце хутара, не засыпаным пластам зямлi й камянёў, мне пашчасьцiла знайсьцi невялiчкi звон i масянжовую спражку. Павячэраўшы, мы вярнулiся дахаты й, хаця таксi нам каштавала 40 даляраў, я ўсё адно застаўся задаволены. Вось якiм быў мой першы выезд.

Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — У сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы. Чым асвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Не быць скотам.
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Re: Начало первого Белорусского форума.

#7 Сообщение Borovik »

Cкарб,ты меня опередил,только хотел разместить твой старый рассказ.А вобще то был действительно первый Белорусский сайт на данную тематику.
Аватара пользователя
Скарбашукальнік
Сообщения: 8452
Зарегистрирован: 12 ноя 2008, 19:49
Откуда: З пад Вiльнi

Re: Начало первого Белорусского форума.

#8 Сообщение Скарбашукальнік »

Только появился он в Беларуси немного рановато. Беларуских копарей тогда мало было и ещё меньше в сети сидело. На наш сайт, в основном, приходили беларусы с крупнейшего тогда на постсоветском пространстве "Питерского кладоискателя".
Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — У сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы. Чым асвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Не быць скотам.
Аватара пользователя
Borovik
Сообщения: 82
Зарегистрирован: 05 янв 2009, 22:16

Re: Начало первого Белорусского форума.

#9 Сообщение Borovik »

Появился по времени он нормально,но вот прекратил своё существование совсем не вовремя.
Аватара пользователя
Скарбашукальнік
Сообщения: 8452
Зарегистрирован: 12 ноя 2008, 19:49
Откуда: З пад Вiльнi

Re: Начало первого Белорусского форума.

#10 Сообщение Скарбашукальнік »

Borovik писал(а):Появился по времени он нормально,но вот прекратил своё существование совсем не вовремя.
Что было то было, за то теперь мы работаем.
Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — У сваёй вёсцы. Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы. Чым асвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Не быць скотам.
Ответить

Вернуться в «Агульныя пытанні. / Общие вопросы.»