Даўно намеціў гэтае мейсца на мапе як заслугоўваючае увагі, ды і назва вабіла сваёй прыгажосцю. І вось доўгачаканая нядзеля, усе справы адложаны, скідаў рэчы у сваю старэнькаю "ніву" і у дарогу!
Дзесяць гадзін раніцы і я у Дзеразне.

Далей дарогі няма, трэба па хмызняку ды па балоту, але калі нас гэта затрымоўвала, наперад!
Да першага вострава дабраўся без прыгод. Востраў увесь зрыты варонкамі ад выбухаў. Напэуна сляды Нарачанскай аперацыі, а мабыць штось другое. Колькі войн пракацілася па гэтай зямельцы! Нават назва ручая, каторы утварыў гэтае балотца -- Чырвоны, гаворыць само за сябе.
А вось і першая знаходка.


Так, паважаныя, ён! Мабыць хтосці з Папоўцаў трымау гэты "бровар". Шкада, разбурылі заводзік.
Добрую рабілі гар у Папоўцах, дабрацца было толькі цяжка, бо дарогі амаль не было. А цябер дарогі ёсць а рабіць водку няма каму.
А далей рухацца было складаней, чортавы бабры запрудзілі усе равы, і першы быў мой.
Убахаўся вышэй кален, думаў, ну ўсё зараз засмокча і чорт хто знойдзе. Добра рыдлёўка была у руках. Учапіўся неяк за купіну і выпауз.
Порткі падмочаны, настрой сапсуты, але атступаць няма куды.

Апошні рывок і я на мейсцы!

Адзінокі хутарок у засені лесу і купінка пясчанай зямліцы.
І як тут можна было выжыць, але ж жылі, напэўна лес ратаваў.
Так, леснікі і сюды дабраліся з сваімі плугамі, паднялі усё дагары нагамі. Ды і хмыза.

Зклаў прыбор і за працу, надзея памірае апошняй!
Ціха, хораша, накропвае невялікі дожджык, ну і хай. А у нас паціху пайшлі знаходкі. Пятак саветы, пфенішка і астатняе смецце. Так, бедны хутарок.
Падышоў час і паабедаць, вось гэта мы любім!


У іх каша із топора, а у нас быльба ды з праса


Маё ноухау!
Засёрбалі усё гарбатай з маліны ды паземачніка і за працу, павіннаж мне сёння пашанцамаць.
А дожджык усё накропвае,

а прыпор папісквае, так не мой дзень, адна дрэнь толькі лезе. Толькі змейка і нейкае упрыхожванне вартае увагі, але аб гэтым дома, як адмыем.
Шарэе.Эх які кароткі дзянёк у снежні. Пара і да дому збірацца.
Па дарозе да машыны здзівілі мхі з лішайнікамі, уся прырода засынае, а ім не да сну буяюць яркімі плямамі па лесе.


Не вытрымаў і яшчэ раз спыніўся ля рэчкі.

Басаногае дзяцінства! Эх, дзе ты! Першая дабытая рыбіна вось тут і плаваць здаецца тут навучыуся. Як даўно гэта было. Час няўмольны.
Алеж якое паскудства!

Панаехалі тут "любітелі" прыроды. Ну што мяшаў ён табе. Гэта рэч грошай каштавала.
А калі няма куды стрэліць, дык падстаў сваю дурную башку пад ствол ды палі варашылаускі стралок х...раў.
Вось што нада забараняць дык гэта паляванне!
Раней палявалі каб была нейкая дабаўка на стале, а цяпер пры сучаснай зброі, гэта не паляванне а забойства і для чаго, для пацехі. Вось гэта ДЗІКУНСТВА.
А то "Чорные капацелі" нішчаць гісторыю. Гэта я "чорны" і якую шкоду я сення зрабіу.
Товарішчі із мінкульта! Адкажыце.
Вось, ля маста вышэй значанай рэчкі, вайсковае пахаванне.

Дык што, разрабавана,не! Любы паважаючы сябе і памяць сваіх продкаў не будзе там капаць, ды што там знойдзеш.
Гэтаж пахаванне салдата, а не якога небудзь імператара.
Так, ёсць вырадкі каторыя спрабуюць рыць магілы загінуўшых салдат. Але гэта не тыя людзі каго вы запісалі у "чорныя".
Гэта дзібілоідныя абарыгены, каторыя прыбор толькі на карцінках бачылі, бо у іх кішэні грошай больш як на пляшку чарніла не колі не вадзілася.
Вось з імі і змагайцеся. Забаронамі гэтай праблемы не рашыць.
Ну нешта мяне панесла! Прабачце - гэта усё восень на мяне так дзейнічае.
Вось і дома, знаходкі адмыты. З заслугоўваючага увагу.



Індыя, і як ты папаў на гэты жабрацкі хутар, дзіва!

Зіма яшчэ не наступіла, да сустрэчы у палях!
З павагай, Аляксандр.