Страница 6 из 7

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 30 мар 2017, 23:03
АлександрШим
Маладая вясна,
Залатая пара!
Будзь красна і ясна,
Не шкадуй нам ДАБРА!
Изображение
Прывітанне шаноўныя!
Дзіцячымі сцяжынкамі, у карай нязведанага, таемнага.
Изображение
Дарогі вялі мяне у Лужкі, але лесавік, ці чорт вадзіў мяне па кустоўі. Апынуўся на фальварку Швакшты.
Изображение
Усё зарасло хмызой, мужыка з плугам зямелька год дзесяць не бачыла, зато дзікі перавярнулі ўсе на славу.
Падазраю што у нашых краях з'явіўся статак дзікоў нацяганы на пошук боратосаў. Ужо каторы раз бачу цікавае мейсца зрытае гэтай пачварай.
Але і калегі паспелі натаптаць, знаходак нуль, але цуда, вось яно!
Изображение
Насаты дзяцька, напэўна быць мне сёння з носам. ))
Ну, так і атрымалася, пасля працягла часу збірання смецця рашыў усёжтакі знайсці чортавыя Лужкі.
Изображение
Зноў праз хмызу, балоты да сваёй мары, знайсці багатае, някранутае паселішча. Эх мары, мары...
Изображение
А вясна пакрыху дабаўляе красак у шэрасць сакавіка, хутка, ой хутка ўсё закрасуе.
Изображение
Вось і Лужкі, чорт бы іх папраў, здаецца людзі жылі у без манетны перыяд. Уцякаю дадому, ану яго такія пошукі.
Изображение
Леташнія краскі.
Изображение
Даўно я так "багата" не капаў! У-У-У насаты дзяцька!
Изображение
Хатка, пара і нам да хаткі.
Изображение
Не мог не праведаць маю красуню Швакшту.
А на прыканчэння сябры загадка.
Изображение Изображение
Гэты валун ляжыць у лесе між вёсак Міцкяны, Жыгуні і Навасёлкі.
Набрылі мы з братам летась на гэты каменьчык. Празванілі вакол, нічага вартага не знайшлі.
Ну а калегі па захапленню падышлі сёлята больш дасканала да даследвання, абкапалі па кругу у калена, напэўна хацелі зараць з сабой, але мазгоў не хапіла даперці да машыны.
А, хлопцы трэба было падкапаць пад камень там жа похаваны рыцар з мячом аж з чыстага золата. І каштуе ен многа тышч даляраў, от вы лохі!
Старажылы кажаць што гэта межавы камень. Быццам бы і згодны з гэтым меркаваннем, але што абазначаюць літары, у які час яны нанесены на валун.
Та сустрэчы у палях, валацугі!
А меч хлапцы трэба падняць! А то прыедзе Магілёўскі любіцель гісторыі і ўсё )) )) ))

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 30 мар 2017, 23:10
DALWITZ
(clap) @-) Матка боска... :| Прыгажосць !!! @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 31 мар 2017, 11:02
Maximus
Еще пару тройку таких как Вы с Дальвицем-и форум закрасует! @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 31 мар 2017, 11:27
proshka
(clap) (clap) (clap) @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 31 мар 2017, 11:47
Алексей
Знакомые места. Хатка на болоте за Русаками.

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 31 мар 2017, 20:46
АлександрШим
DALWITZ писал(а):(clap) @-) Матка боска... :| Прыгажосць !!! @-)
Дзякую сэнсэй!
Maximus писал(а):Еще пару тройку таких как Вы с Дальвицем-и форум закрасует! @-)
Усё для вас, для вашага настрою. @-)
Алексей писал(а):Знакомые места. Хатка на болоте за Русаками.
Сапраўды Русакі.
У дзцінстве за "добрыя" паводзіны бацькі ссылалі мяне туды да дзеда Альфона.
Дарэчы, там недалёка гарадзішча "Чорная гара" завецца, вось там і пачалося мае захапленне.
Хацелі найсці з хлапцамі падзямелле з Напалеонускім скарбам. ))
Па каменчыку, буцце ласкавы, ваша кропка гледжанне. @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 31 мар 2017, 21:55
Grizli
Ф. Швакшты.... Первый раз лет 8 назад там был..... Монеты были..., одна до сих пор в коллекции ..., но в основном боратинки, год назад еще заезжал.. грустно... И не пашется уже лет 8 )) .... , минут 15 от меня находится...

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 24 апр 2017, 00:30
АлександрШим
Праменне сонца, як мастак,
Ў блакiт зафарбавала неба,
I хораша малююе так,
Што лепей колеру не трэба
Изображение
Прывітанне даражэнькія мае!
Вольная гадзіна, добрае надвор'е, што яшчэ патрэбна неутаймавальнаму валацугу!
Изображение
А не! Купінка свежа узаранай зямелькі у перспектыўным мейсцы
Изображение
ды беззайздросныя гледачы, ну хоць такія ))
А яшчэ патрэбна удача, якая апошнім часам нешта мінае мяне. :cry:
Изображение
Таму зноў у дарогу да нязведанага, не прачулага!
Изображение
А прывялі мяне дарогі у вотчыну баброў.
Изображение
Ну сапраўдны альпійскі курорт, каб я так жыў!
Изображение
Прыемны шум ручайка, пах вясенняга лесу, неяк больш адчувальны ля вады
Изображение
І пагоркі паросшыя першымі вясеннімі краскамі...
Изображение
«...Па дрыгве балот не хадзі, у люстра чорнае не глядзі, на шляху сваім не журыся, чорнай лотаці не кажыся»
Не, не чорная, а наша, кветка з дзяцінства...
Па праўдзе кажучы, забыўся для чаго сюды заявіўся. Ды корпацца тут з рыдлёўкая неяк расхацелася.
Таму далей, наперад.
Изображение
Лопуці... калісьці поўны дзіцячага тлуму завулак, пыльны і гарачы у вечары, калі прайшоў з пашы статак кароў,
прахалодны і росны ранкам пад нагамі падлетка які у першы раз шыбуе з бацькам на пакос.
А цяпер, а цяпер пусты і здзічэлы і не вядзе ён мяне не куды, не хлушу, вядзе. Вядзе вось сюды.
Изображение
Водгаласак Нарацкай аперацыі.
Изображение
Сто і адзін год назад, якраз у такі час, пасля вялікадня, прывезлі гэтых бядалаг спачатку у шпіталь, а пасля на гэты узгорак.
Так,яны чужыя тут, але ж ці па сваёй волі яны сюды прыйшлі.
На дай божанька ні нам, ні нашым дзеткам перажыць тое што паспыталі гытыя людцы.
Страшны век, страшны час.
Не ухапілісяб тады "памазаннікі божыя" за шаблі можа і цяпер гучаў бы у гэтым завулку дзіцячы смех.
Цішыня ды курлыканне чаплі на балоце за вёскай.
Змрочна атрымалася, прабачце. Але такое жыцце і нідзе ад гэтага не схаваешся.
Изображение
Разбавім змрочныя фарбы якія я тут развёў першымі вясеннімі краскамі.
Спяшайціся у лес, яшчэ пару дзён і прыедзецца чакаць цэлы год каб на сабе адчуць
ВЯСНА ІДЗЕ,
ВЯСНЕ ДАРОГУ @-) @-) @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 24 апр 2017, 00:47
Казакъ
позитивная тема-читаю @-)

Re: Светлы востраў.

Добавлено: 24 апр 2017, 05:44
Va_bor1
Казакъ писал(а):позитивная тема-читаю @-)
Тебе как глобал модератору положено ЧИТАТЬ все темы. :yes: (chuckle) А так да, и фото хорошие и мова матчына, падабаецца тэма. Рэспект и гэтак далей , с павагай да аутара :yes: