Вось і праляцеў яшчэ адзін годзік.
У агульным неблагі год выдаўся, хоць і зрабілі нас злыднямі, "чорнымі капалнікамі", але былі цікавыя знаходкі, прыемныя знаёмствы на палях нашай неабсяжнай.
А колькі прыемна праведзенага часу у пошуках, у адкрыцці новых старонак у гісторыі нашага гаротнага краю.
І ніхто гэтага у мяне не адыміць, не украдзе майго пачэснага права ведаць праўду, мець СВАБОДУ.
З наступіўшым ВАС сябры! Хай гэты год прынясе задавальненне у вашых пачынаннях, дабра і міру на нашым нялёгкім шляху.
Дзень выдаўся шэрым і змрочным.


Пасля начнога тлуму хацелася цішыні і спакою.
А дзе як не у полі гэтае можна атрымаць.
Далёка ехаць не хацелася, таму выбраўся за ваколіцу Камай пасабіраць баратосаў.
Дарэчы бадзялюся радасцю.


Вось яна, мая ластаўка! Эх цяпер усе хутары нашы!


Маё поле цудаў. Эх, колькі адрэналіну тут хапнуў у свой час. Чым сёння парадуеш?


Так да перакуру.


Апантаных камікадзэ сёння не было. Напэўна лёд зусім слабы.


Наша святыня. Нават у такую пагоду мае узнёслы выгляд.


Незаўважна надышоў вечар. Пара да дому.


Вось і ўсё што дзень прынёс нам.




Па лузгаўкам падкажыце, першыя дзьве здаецца пятроўскія, а дзьве астатнія

Да сустрэч у палях.
Дарэчы заўтра апошні дзень без маразоў, а далей зама.
Сам ў атпуску, рэчы сабраў, прыбор на зарадцы, а вось куды падацца няведаю.
Пастаўчане адгукніціся, мабыць хто мае намер заўтра падацца у пошукі. Машына і паліва за мной, ад вас мейсца і прыемная кампанія.
З павагай ваш валацуга, Аляксандр.