Прывітанне шаноўнае паньства!
Апошні пагожы дзянёчак і я рашыў адзначыць у полі.

Вось маё поле надзей. Хутарок на мапе не адзначаны, даўно не пераворваўся. А надвор'е шэпча. Эх, капанём!!!

І толькі узяўся за справу, зашарэла неба, падняўся заходні вятруга і сыпанула з аблокаў так, ледзьве дабег да машыны.

Восеньскае надвор'е зменлівае. Зноў палагоднела, прабілася праз хмаркі сонейка і жыць стала весялей.
Паціху капаецца, але не я тут першы, ды і ці ёсць на свеце мейсцы дзе не ступала нага нашага брата, наўрацці!
Але ці у знаходках шчасе. (хоць без іх не цікава жыць на свеце)
Цягне далей у палі і асабліва цікавіць узгорак на беразе возера паросшы сасоннікам. На жаль і там маўчаць слыхаўкі у майго металюшніка.

Вабяць ягадкі каліны. І хто выдумаў што пасля маразоў яны робяцца салодкімі, плюнце таму у вочы.
Рухаемся паціху далей.

За вёсачкай Ейны (ад якой засталася толькі купінка дрэў, а добрыя знаходкі тут былі калісьці) ручай нясе сваю ваду у Швакшты.
А на беразе вась такі курган з шыльдай.

А вось і шыльда. Надпіс амаль сышоў, але мажліва прачітаць (Разработка запрещена. Воинское захоронение)

Патлумачу. Не так даўно гэты курган выкарыстоўвалі у якасці кар'ера,(хоць і на РККАшнай і на WIGаўскай мапе гэтае пахаванне адзначана)
а калі сталі развозіць косці па будоўлям адумаліся і уторкнулі гэтую шыльду.
Вось і усё ушанаванне памяці аб загінуўшых воінах.
Сумна, але чамусці верыцца што і сюды дойдуць рукі неабыякавых, пачэсных людзей і пахаванне будзе прыведзена у парадак.

Глядзяцца сцішэлыя лозы у празрыстую плынь ручая.

Дажывае свой век адзінокі.пакінуты лёсам хутар.

А вось і Швакшта. Люблю я цябе у гэткую пару за твой спакой і чысціню.
Шарэе, пара і дадому.

Вось і усё што лёс падараваў мне сёння.