Буонджорно, шаноўныя!
Стары стаў, лянівы, цяжкі на пад'ём, закінуў вандроўкі і тэму. Прабачце валацугу, будзем спраўляцца!

Вось такі пераход ад штодзённай мітусьні у свет вандровак і прыгод.

Весачка Радута, што на Пастаўшчыне сустракала мяне пранізлівай цішыней і імглівым дожджыкам.

А вось і мэта маёй вандроўкі.
Гэта брама на мейсцы былой каплічкі узведзеная мясцовымі мастакамі год дзесяць таму назад.
Крыху прыйшла у заняпад, але штосьці ёсць у гэтай занядбайнасці.

[url=http://j-p-%20g.net/if/2016/07/23/0775042001469258360.jpg.html]

[/url]

Вось толькі Езус атрымаўся з нейкімі усходнімі рысамі твару.
Але хто яго ведае які ён быў з твару?
Рухаемся далей.
Весачка дзічэе, хоць і жылі тут відаць заможна.

Ніпатрэбныя сядзібы гінуць тысячамі, аж душа баліць.
Ну што вы знайшлі у тым горадзе, мітусьня, гвалт. А грошы, а усе грошы не заробіш, ды і з сабой не панясеш.
А нідай бог знікне якая небудзь з выгод, ну напрыклад вада, або батарэі астынуць у вашых муравейніках.
Ты вы, як тыя каларады у банцы з керасінам, лапкі уверх, дрыгнулі пару разоў і ўсе.
Вяртайціся пакуль ёсць куды, бо будзе позна. Проста усё знікне, што засталося, парасце хмызой!
А як прыемна выгадаваць штосці сваімі рукамі і гэтым прынесці радасць блізкім, або абмяняць на неабходную рэч!
Эх прабачце, ізноў мяне некуды панесла.

Яблыні у гэтым годзе ломяцца пад цяжарам пладоў. Нажаль большасць з іх згніе і не прынясе нікаму асалоды.

Дзіўна і гумно яшчэ не разцягалі на дровы. Эх, колькі дзевак тут згубіла нявіннасць.

Едзем далей.

Метраў за пяцьсот ад вескі ў полі крыж. Па кім, з якой нагоды узведзены гэтага я не даведаўся.
Мабыць, мясцовыя краяведы падказаліб, будзьце ласкавы, дужа цікава!

Стаўлены відаць за Польскім часам і дзіўна не разламалі пры саветах.
А далей была вёска буслоў, Саранчаны.
Мясцовы курганны магільнік.
Цэлы паважаныя барадзьбіты з чорнымі, нават шыльду,
якая прынамсі хутка стане гістарычнай каштоўнасцю не збілі.

Цікава, магло гэтае пахаванне быць адзінкавым, альбо астатнія зруйнавалі за калгаснымі часамі.
Вышэй кургана быў брыгадны двор, гумно, цялятнік, цяпер агароды вяскоўцаў.

Возера Саранчанскае, прыгажосці неверагоднай, каб не любіцелі прароды з сваімі пляшкамі ды торбамі.
На гэтым прыпынюся даражэнькія, бо і так напэўна стаміў вас.
У вечары пастараюся закончыць аповяд.
З павагай, Аляксандр.