Прывітанне даражэнькія!
Зусім захірэў наш форум, ані цікавых тэм, ані знаходак, ані аповядаў.
Адзін DALWITZ падымае пазітыўны настрой сваімі вандроўкамі, за што яму велькі дзякуй!
За вакном накропвае надаеда дожджык.
Толькі вярнуўся з чарговай вандроукі.
Перамок да ніткі, цікавых знаходак нуль, настрой аніякі і успомнілася учарашняе падарожжа пра якое захацелася падзяліцца з вамі.
Дык вось пачнем паціху!

Мае дамашнія праводзілі мяне з надзеяй што нарэшце я знайду тое што шукаю ужо колькі год і супакоюся,
больш часу буду удзяляць хатняй гаспадарцы і асабіста ім.

Наіўныя!

Ну вось вабяць мяне такія дарожкі-сцяжынкі, і нічога не магу з сабой зрабіць, усётакі адчуваю не абышлося у нашым родзе без цыганскай крыві.

Знік наш брат з палёў. Зрэдку убачыш машыну у цікавым мейсцы, а пад'едзеш бліжэй і цені камрадаў знікаюць у суседніх кустах.
Ні прывітацца, ні перакінуцца з кім словам. Дык вось пабачыце на пыльнай дарозе гэтую машынку не нарвуйціся, гэта ваш аднадумца і шкоды вам не зробіць.

Разведка вынікаў не прынесла, намечанае мною поле не пераарана.
Ну не бяда, пройдземся лесам па старым засценкам.

Алеж вольна адчуваюць бабры сябе у гэтых мясцінах. Хатка у дзесяці мэтрах ад дарогі, ды якая, мабыць алігарх бабрыны будаваўся.

Дарога праз ручай. Але што гэта слепіць вочы высакародным бляскам. О, то ожэл бялы! А ну ходзь сюды!
І заўважце, мытанакіраванага пошуку не было, знаходка выпадкова трапіла мне на вочы.

Ну што, старшыня сельвыканкама швэндауся на паляванні і мабыць згубіў.От вяпла, ну заўтра папытаю дзе яго знак улады!

А вясна ідзе не гледзячы на халадэчу. Вось і калужніца разкрыла свае яркія вочкі.
Дак за вандроўкай не заўважыў як пачало вячарэць, ды зноў пайшоў дождж, пара і да дому.
На прыканчэнне.
