tt-34 писал(а):Саша респект
Спасибо Толя
ivaha писал(а):Между прочим, возле Шинавщизны есть церквушка, тоже прискорбное зрелище.
Я уже упоминал про эту каплицу как-то... Перенесу свой пост в эту тему...
История этого места в подробностях была описана Игорем Прокоповичем - замечательным историком-краеведом Поставщины.
Читая и перечитывая это повествование о жизни людей, давно ушедших, содрогаешься от понимания той беды, которая произошла.. Так пусть хоть сейчас они спят спокойно.

Непадалёк ад Груздава, на скрыжаванні палявых дарог, стаяла невялікая прыгожая каплічка. Яна ўзвышалася на схіле ўзгорка і прыцягвала ўвагу цьмяна-медным адценнем чырвонай цэглы. Але так было раней, у пачатку ХХ стагоддзя. Зараз ад яе засталіся толькі сцены, якія, нібыта прывіды, выглядваюць з-за густога галля маладых дрэў. Сталяванне прагніло, дах абрынуўся, а дажджы размылі і засыпалі пячоры скляпоў. Сум агортвае душу, калі трапляеш на гэта месца, бо ў памяці ўсплывае паданне, якое ўскалыхвае пачуцці і прымушае чарговы раз задумацца пра пакручастыя шляхі жыцця чалавечага.
Як успамінаюць мясцовыя старажылы, гэту каплічку пабудавалі ў канцы ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя на сродкі двух тутэйшых паноў — Хомскага і Снарскага. Яны былі суседзямі і, відаць, мелі добрыя стасункі між сабой. Каб нейкім чынам аддзячыць Богу за лад і згоду, яны вырашылі паставіць капліцу на мяжы сваіх уладанняў. Парабкі працавалі талкова і хутка, бо за работу ім заплацілі немалыя грошы. Невялікая, але зграбная каплічка выклікала захапленне. Здаецца, жыві і радуйся. Але ж, пэўна, нешта было не так. Не думаў Хомскі, што да яго хутка прыйдзе бяда. Усё, здаецца, ішло добра: багаты дом, вялікая сям’я, дванаццаць дзяцей… А гора звалілася зусім нечакана. Атруціўшыся грыбамі, памерлі сямёра дзяцей. Жонка не аправілася ад трагедыі і ў хуткім часе таксама пакінула гэты свет. Іх усіх пахавалі ў новай капліцы. Хомскі справіў пышныя і багатыя хаўтуры. Толькі ці дапамагло гэта памерлым? Труны вырабілі з дубовых дошак, абабітых бліскучай бляхай з прыгожымі ўзорамі, і паставілі ў змураваныя пячоры, утварыўшы фамільны склеп.
Але жыццё працягвалася. Хомскаму трэба было неяк гадаваць і выхоўваць пецярых дзяцей, якія засталіся з ім. У гаспадарцы патрэбны былі жаночыя рукі. Яшчэ пры жыцці жонкі Хомскі наняў у дом парабчанку — маладую прыгожую дзяўчыну. Яна прыбірала ў пакоях, мыла бялізну, дапамагала гаспадыні гадаваць дзяцей, ва ўсім імкнулася дагаджаць панам. Вось ёй Хомскі і прапанаваў выйсці за яго замуж, бо разумеў, што дзецям патрэбна клапатлівая маці, а не нейкая багатая беларучка.
Дзяўчына згадзілася стаць яго жонкай, хоць розніца ў гадах у іх была вялікая. Багатыя суседзі і родзічы Хомскага не разумелі, а сам ён цешыўся з таго, як маладая жанчына апякуе дзяцей, як вядзе гаспадарку, як паважае і любіць яго. Але радасць сумеснага жыцця была нядоўгай. У хуткім часе Хомскі памёр, і маладая жанчына засталася ўдавой. Упраўляць гаспадаркай адной стала значна цяжэй. А паны-суседзі пачалі заляцацца да яе, прасіць рукі і сэрца, каб займець жонку-прыгажуню ды яшчэ і немалы маёнтак. Урэшце жанчына згадзілася выйсці замуж за пана Снарскага, уладальніка памежных земляў.
Пан Снарскі на той час быў вельмі паважаны і вядомы чалавек у тутэйшай мясцовасці. Ён меў каля 60 гектараў зямлі, трымаў вялікую гаспадарку: кароў, коней, авечак, свіней. На работы пастаянна наймаў парабкаў і добра ім плаціў. Таму людзі гаварылі пра яго як пра добрага, шчодрага, справядлівага чалавека. Гэтыя рысы характару падкрэслівае і такі факт, што за талерку суніц ён плаціў 50 грошаў.
Снарскі клапаціўся пра сваё здароўе і таму меў асабістага ўрача Сямашку. Для яго была збудавана невялікая хата, дзе доктар прымаў хворых, у тым ліку і з беднякоў.
Сядзібны дом Снарскіх стаяў на ўзгорку, каля ракі Аржоўка, і быў бачны здалёку. Ён узвышаўся на высокім падмурку, быў рублены з адборнага дрэва. Пад хатай знаходзіліся вялікія скляпы, у якіх захоўвалася рознае дабро. У пакоях стаяла шыкоўная мэбля, дарагія ярка-чырвоныя дываны ўпрыгожвалі падлогу і сцены. Вакол сядзібы рос вялікі сад. Гаспадары шчодра дзяліліся ўраджаем яблыкаў з мясцовымі сялянамі, асабліва любілі частаваць дзяцей.
Род Снарскіх заўсёды быў у пашане. Мясцовы ксёндз Пілецкі меў за гонар быць асабіста знаёмым з панам. Кажуць, што сам Пілсудскі накіроўваў у двор ганаровыя дэлегацыі.
Час ішоў. Прыблізна ў 1920 годзе памёр пан Снарскі. Кіраване гаспадаркай перайшло да ўпраўляючага Чыжэўскага. Справы пайшлі горш. Пані Снарская, каб неяк палепшыць становішча, прадала частку зямлі.
У 1939 годзе пачалася Другая сусветная вайна, жыць стала вельмі цяжка. У 1943 годзе партызаны спалілі сядзібу, і пані Снарская, сабраўшы апошнія пажыткі, пайшла жабраваць. Памерла яна ўвосень 1947 года. Перад адыходам у нябыт папрасіла, каб яе пахавалі не ў капліцы, а каля яе. Яна не пажадала быць замураванай у пячорах фамільнага склепа: ужо тады капліцу разрабавалі шукальнікі золата, якія выцягнулі з магіл астанкі нябожчыкаў і раскідалі іх па ўзгорку. Кажуць, у апошнія гады свайго жыцця пані Снарская даволі часта наведвалася да гэтага някропаля. Яна, амаль нямоглая, збірала і перазахоўвала косткі тых людзей, з якімі калісьці побач жыла, даглядала магілы парабкаў, якіх раней хавалі каля капліцы.
Людзі задаволілі апошнюю просьбу пані. І яе костачкі ляжаць на пагорку, каля напаўразбураных сцен былой прыгожай капліцы, рэшткі якой, як прывіды, хаваюцца сярод густога галля маладых дрэў…
Копатели всех стран.. окапывайтесь