Раніца была канкрэтна восеньскай - пахмурна, ветрана, прахалодна... А прагнозы абяцалі круты дождж

Але дарога кліча, і адмовіцца ніяк нельга
Але, як рана не ўставай, як не спяшайся ў поле - першым ніколі не будзеш

Толькі адно суцяшала - прадмет палявання ў нас розны
Надвор'е між тым вызначалася, якім яму сёньня быць - гадасным ці прыемным. Паглядзіш направа - лета...
Паглядзіш налева - восень
Але ж краявіды краявідамі, а ад працы ніхто не вызваляў - трэба чысціць палеткі ад металалому
Тым часам лета перамагло, што натхніла на пошукі новых месцаў
Мясцовыя жыхары глядзелі падазрона, але міліцыю не выклікалі
На новым месцы чакалі свежыя сляды канкурэнтаў

Але мальцы былі не жмацяі і троху пакінулі кругляшкоў на развод
Сонейка, прахалодны вецярок, эпічнае па сваёй прыгажосці неба - што яшчэ трэба для добрага настрою?
Ды яшчэ і троху какалікаў у кішэню
І птахай шчаслівай да дому лячу...
Усім добрага настрою і поспеху ў палях!
