Нарэшце справы адпусцілі ў дарогу, якая прывядзе, як мінімум, да добрага настрою і апетыту наілепшага таксама
- О, што за страшны дым?! Пажар, вайна?!

- Ды не, аграрыі шчыруюць на палетках
І троху сонца ў ледзяной вадзе дазволіла мне нервы супакоіць
Куды ж пайсці, куды ж падацца сярод палеткаў роднае зямлі?
Падкажа беларускі наш фламінга, якога, па старое завядзёнцы, мы клічам проста "бусел" ці "бацян"
Здаецца, часам, сумным гэты шлях, і сумна выглядаюць краявіды з вакніцаў ужо мёртвых хат
Але жыццё, як і вясна, бярэ сваё
Ах, я забыўся, што цябе цікавіць, шаноўны сябра, іншая фактура

Ну што ж, трымай і гэта фота, дзе сам убачыш, што сягоння зарабіў на пачак папірос і тое без запалак

Але настрою пазітыўнага прынёс, павер ты мне, не менш за тону
