
Камрады!
1. Сраць у тэмах па-за межамі Карчмы - вельмі дрэнна. Усе ведаюць, але срач не спыняецца. Шкада.
2. Я жывы. Але ў сувязі з пэўнымі жыццёвымі праблемамі, якія нечакана наваліліся на мяне, вольнага часу ў мяне вельмі мала. Катастрафічна мала. Тым не менш, любую вольную хвіліну я стараюся аддаць на агульную справу. Выбачайце, што не ўсё так хутка, але я і сам не чакаў, што мая асноўная праца можа ператварыцца ў бясконцы трэш.
3. Па Гомельскай вобласці 10 подпісаў з 11 у мяне на руках. Астатнія ў працэсе.
4. НА званкі часам не адказваю, таму што сказаць новага нічога не магу. Расказваць пра свае праблемы сэнсу вялікага няма, а свежых навінаў няма таксама. Так што, калі справа толькі ў тым, каб пацікавіцца, што і як зараз адбываецца і якія ў нас планы на будучыню, то лепей не тэлефанаваць. Цяжка прызнаваць, што не ўсё так хутка адбываецца, як хацелася. Калі ж па справе, то тэлефануйце (калі не змагу адказаць - скіну, потым перанабяру (калі не забуду, часам зараз бывае)).
З павагай.
Хто шукае, той знаходзіць.
Калі гэта - ўся моц нашага гінучага роду, капальнікі заслугоўваюць "смерці".