Текст Указа №485 от 14.12.2015
Модераторы: Amigo_BY, Грiгорiй, balu, cmasby, dinoeL, Пётр, palexa
Текст Указа №485 от 14.12.2015
http://goo.gl/Vxi0Zk
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2015 г. № 485
Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў
і археалагічных артэфактаў
У мэтах удасканалення прававога рэгулявання аховы археалагічных аб’ектаў і
археалагічных артэфактаў:
1. Устанавіць, што:
1.1. археалагічныя артэфакты*, якія выяўлены пры правядзенні археалагічных
даследаванняў або выпадкова, падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць;
1.2. пошук** археалагічных аб’ектаў*** і (або) археалагічных артэфактаў можа
ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу
на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай
акадэміяй навук Беларусі (далей – дазвол);
______________________________
* Для мэт дадзенага Указа да археалагічных артэфактаў адносяцца рухомыя матэрыяльныя аб’екты,
якія ўзніклі ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў культурным
пласце (слоі) або на дне прыродных і штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або
іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант іх
выяўлення не маюць уласніка.
** Для мэт дадзенага Указа пад пошукам разумеецца візуальнае або з выкарыстаннем
металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў абследаванне паверхні зямлі і (або)
дна прыродных і штучных вадаёмаў з ажыццяўленнем земляных работ або без ажыццяўлення, у ходзе якога
праводзяцца поўны або частковы збор і выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць
прыкметамі археалагічных артэфактаў.
*** Для мэт дадзенага Указа да археалагічных аб’ектаў адносяцца нерухомыя матэрыяльныя аб’екты
або іх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якія ўзніклі ў выніку
жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад, захаваліся ў зямлі або на дне прыродных і
штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць
адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам
аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
1.3. дазвол выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных
працэдурах навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных
дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-
правававых дагавораў фізічныя асобы (далей – фізічныя асобы, якія працуюць на ўмовах
дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:
маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя
(Археалогія)»;
валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення
археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых
археалагічных палявых работах;
маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш чым два
гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку;
1.4. дазвол выдаецца на імя фізічных асоб, якія працуюць на ўмовах дагавораў і па
даручэнні навуковых арганізацый або музеяў ажыццяўляюць кіраўніцтва археалагічнымі
даследаваннямі;
1.5. дзеянне дазволу можа быць прыпынена або спынена Нацыянальнай акадэміяй
навук Беларусі пры парушэнні фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, парадку
правядзення археалагічных даследаванняў;
1.6. навуковыя арганізацыі або музеі пры правядзенні археалагічных даследаванняў
маюць права прыцягваць іншых фізічных асоб на падставе грамадзянска-прававых
дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і
дапаможных работ пад кіраўніцтвам фізічнай асобы, на чыё імя выдадзены дазвол
(далей – удзельнікі археалагічных даследаванняў);
1.7. выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і
інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў
дапускаецца выключна фізічнай асобай, на чыё імя выдадзены дазвол, і ўдзельнікамі
археалагічных даследаванняў;
1.8. фізічная асоба, на чыё імя выдадзены дазвол, якая пры ажыццяўленні пошуку
археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў на падставе дазволу выявіла
археалагічны аб’ект і (або) археалагічны артэфакт, абавязана:
правесці іх фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку;
не пазней чым у сямідзённы тэрмін з дня выяўлення археалагічнага аб’екта і (або)
археалагічнага артэфакта пісьмова паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і
распарадчы орган і перадаць яму выяўлены археалагічны артэфакт (за выключэннем
археалагічных артэфактаў, выяўленых фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах
дагавораў у дзяржаўных навуковых арганізацыях або дзяржаўных музеях). Археалагічныя
артэфакты, выяўленыя фізічнымі асобамі, якія працуюць на ўмовах дагавораў у
дзяржаўных навуковых арганізацыях і дзяржаўных музеях, уключаюцца ў калекцыйны
фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі або музейны фонд дзяржаўнага музея;
1.9. фізічная або юрыдычная асоба, якая выпадкова выявіла ў зямлі або на дне
прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае,
мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання
статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным заканадаўствам аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны, і на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей –
матэрыяльны аб’ект), абавязана:
прыняць меры па захаванні матэрыяльнага аб’екта;
безадкладна прыпыніць работы або іншую дзейнасць на матэрыяльным аб’екце, якія
могуць аказаць уздзеянне на дадзены матэрыяльны аб’ект;
не пазней чым у двухдзённы тэрмін з дня выяўлення матэрыяльнага аб’екта пісьмова
паведаміць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і ў выпадку выяўлення
рухомага матэрыяльнага аб’екта перадаць яго гэтаму органу на часовае захоўванне для
прыняцця рашэння аб аднясенні такога аб’екта да археалагічнага артэфакта;
перадаць рухомы матэрыяльны аб’ект у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у
выпадку аднясення яго да археалагічнага артэфакта;
1.10. мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:
у двухдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым матэрыяльным
аб’екце накіроўвае інфармацыю аб ім у абласную (Мінскую гарадскую) камісію па
археалагічных аб’ектах і артэфактах (далей – археалагічная камісія), склад якой
зацвярджаецца аблвыканкамам (Мінскім гарвыканкамам), для прыняцця рашэння аб
аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага аб’екта і (або) археалагічнага
артэфакта;
прымае археалагічны артэфакт ад фізічнай або юрыдычнай асобы, якая выявіла яго,
па акце прыёму-перадачы, адзін экзэмпляр якога перадаецца фізічнай або юрыдычнай
асобе;
у трохдзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным
аб’екце або атрымання заключэння аб аднясенні матэрыяльнага аб’екта да археалагічнага
аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб
выяўленым археалагічным аб’екце і (або) археалагічным артэфакце;
у сямідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленні археалагічнага
аб’екта ажыццяўляе яго агляд і складае акт агляду археалагічнага аб’екта. Для
ажыццяўлення агляду археалагічнага аб’екта прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных
навуковых арганізацый і (або) дзяржаўных музеяў;
у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання паведамлення аб выяўленым археалагічным
аб’екце вызначае часовы рэжым утрымання археалагічнага аб’екта з указаннем тэрміну
яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці ў сувязі з выяўленнем
археалагічнага аб’екта – перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць
прыпынены;
перадае археалагічныя артэфакты дзяржаўным музеям;
1.11. у адносінах да археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў не
прымяняюцца нормы:
Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб знаходцы, аб безгаспадарнай рэчы,
аб скарбе, за выключэннем пунктаў 2 і 3 артыкула 234 названага Кодэкса;
артыкулаў 18 і 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);
1.12. набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў
забараняюцца, за выключэннем выпадкаў:
набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі
навуковымі арганізацыямі (дзяржаўным навуковым арганізацыям) і дзяржаўнымі музеямі
(дзяржаўным музеям);
набыцця, продажу, дарэння, мены, залогу археалагічных артэфактаў, уключаных у
рэестр археалагічных артэфактаў (далей – рэестр), фарміраванне і вядзенне якога
ажыццяўляюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або ўпаўнаважанай ёю
юрыдычнай асобай;
1.13. у рэестр уключаюцца археалагічныя артэфакты, якія на дзень уступлення ў сілу
гэтага Указа знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб.
Фарміраванне рэестра ажыццяўляецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі або
ўпаўнаважанай ёю юрыдычнай асобай да 1 студзеня 2017 г.
Аднясенне матэрыяльных аб’ектаў, якія на дзень уступлення ў сілу гэтага Указа
знаходзіліся ва ўладанні фізічных і юрыдычных асоб, да археалагічных артэфактаў і іх
уключэнне ў рэестр ажыццяўляюцца на падставе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у
археалагічныя камісіі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
1.14. дзяржаўныя навуковыя арганізацыі і дзяржаўныя музеі маюць пераважнае
права на набыццё археалагічных артэфактаў, якія ўказаны ў абзацы трэцім падпункта 1.12
дадзенага пункта;
1.15. фізічныя і юрыдычныя асобы, якія парушылі патрабаванні дадзенага Указа,
нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
2. Дополнить перечень административных процедур, осуществляемых
государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан,
утвержденный Указом Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200 «Об
административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными
организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590; Национальный правовой Интернет-портал
Республики Беларусь, 10.12.2014, 1/15447; 23.06.2015, 1/15857), пунктом 8.8 следующего
содержания:
«8.8. Принятие решения
об отнесении
материального объекта к
археологическим
артефактам и включении
его в реестр
археологических
артефактов ///
областная
(Минская
городская)
комиссия по
археологическим
объектам и
археологическим
артефактам ///
заявление ///
материальный объект ///
две фотографии размером
10 х 15 см наиболее
характерной проекции
материального объекта ///
бесплатно 30 рабочих
дней
бессрочно».
3. Палажэнні падпункта 1.1 пункта 1 дадзенага Указа аб перадачы ў дзяржаўную
ўласнасць археалагічных артэфактаў прымяняюцца ў адносінах да археалагічных
артэфактаў, выяўленых пасля ўступлення ў сілу дадзенага Указа.
Дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў і на права выканання
археалагічных разведак і раскопак, якія выдадзены адпаведна Міністэрствам культуры і
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ўступлення ў сілу дадзенага Указа, з’яўляюцца
сапраўднымі да завяршэння тэрмінаў іх дзеяння.
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць:
4.1. падрыхтоўку і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта закона Рэспублікі Беларусь, які
прадугледжвае прывядзенне законаў у адпаведнасць з дадзеным Указам;
4.2. зацвярджэнне:
парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў,
прыпынення, спынення яго дзеяння;
парадку ўліку выяўленых археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў;
палажэння аб археалагічных камісіях;
4.3. прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.
5. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў трохмесячны тэрмін забяспечыць:
5.1. зацвярджэнне:
парадку правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі
пры іх правядзенні;
парадку фарміравання і вядзення рэестра археалагічных артэфактаў;
5.2. прыняцце іншых мер па рэалізацыі гэтага Указа.
6. Дадзены Указ уступае ў сілу ў наступным парадку:
пункты 4 і 5 дадзенага Указа – пасля яго афіцыйнага апублікавання;
іншыя палажэнні дадзенага Указа – праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага
апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Хто шукае, той знаходзіць.
Калі гэта - ўся моц нашага гінучага роду, капальнікі заслугоўваюць "смерці".

Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Друзья, предлагаю завалить местные исполнительные органы "возможно археологическими артефактами"
Они же их все по акту в двух экземплярах должны принять
А потом пусть передают сотни этих какаликов в какую-то там комиссию. 

Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
А также давайте сообщать о всех колхозных полях в местные органы. Комиссии в 10-дневный срок должны там все исследовать. Посевная будет сорвана археологами 

Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Может кто-нибудь перевести с юридического на русский/белорусский, а то у меня сложилось такое мнение, что приборный поиск метеоритов/советов не запрещен.
Это способ чтобы не сойти с ума и не опухнуть
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Я правильно понял, что указ вступает в законную силу через три месяца. Т.е. пока копать и выставлять -покупать лоты можно?
Боги не засчитывают время, проведённое на копе, в счёт жизни...
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Согласен. Приборный поиск не запрещен. Живем товарищи. При находке археологического артефакта у меня есть еще 2 дня на то, чтобы с заявой заявиться в исполком. Никто же ведь не виноват, что при поиске советов я случайно найду что-нибудь постарше.
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
И я так понимаю что три месяца все остается по прежнему
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
в какой стране Вы живет? какие метеориты, какие советы? сказать можно, что ищете прибором хоть пластиковые бутылки, только Ваши слова будут второстепенныVingnir писал(а):Может кто-нибудь перевести с юридического на русский/белорусский, а то у меня сложилось такое мнение, что приборный поиск метеоритов/советов не запрещен.
- Квазиморда
- Сообщения: 5128
- Зарегистрирован: 10 дек 2009, 22:40
- Откуда: Минсак
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Damian_x писал(а):Для мэт дадзенага Указа да археалагічных аб’ектаў адносяцца нерухомыя матэрыяльныя аб’екты
або іх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якія ўзніклі ў выніку
жыцця і дзейнасці чалавека больш за 120 гадоў таму назад
Все нормально.Не так страшен черт,как его малюют.Damian_x писал(а):1.12. набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог археалагічных артэфактаў
забараняюцца
"Простолюдины,что ячмень в поле..стелются по ветру"(Болеслав Прус)-"Фараон"
Re: Текст Указа №485 от 14.12.2015
Тут фишка есть, что ты обязан прекратить всякие работы в случае обнаружения артефакта.Выговский писал(а):Согласен. Приборный поиск не запрещен. Живем товарищи. При находке археологического артефакта у меня есть еще 2 дня на то, чтобы с заявой заявиться в исполком. Никто же ведь не виноват, что при поиске советов я случайно найду что-нибудь постарше.
И все-таки рынок антиквариата в РБ помрет в скором времени, все будет уходить на сторону - глупо.
Последний раз редактировалось Wafelka 17 дек 2015, 09:06, всего редактировалось 1 раз.