4-ы Уланскі полк, палкавы знак
Добавлено: 10 мар 2025, 20:28
Вітаю.
Падчас земляных работ на агародзе быў знойдзены цікавы прадмет, які пазней быў ідэнтыфікаваны як салдацкі знак 4-га Уланскага Занеманскага палка.
Знак мае нязначныя пашкоджанні, якія я пастараўся перадаць з дапамогай прыкладзеных ніжэй фота.
1. Ліцавая старана.
2. Адваротны бок. У адрозненне ад знаку, які праходзіў раней на гэтым форуме, гэты выраблены не ў Варшаве, а ў Вільні. Толькі чамусьці прозвішча ўладара майстэрні (T. Filipski) моцна зацёрта, амаль не чытаецца.
3. Пашкоджанні. Невялікія абломы крылаў. Адзін з гэтых абломаў даўні, адзін свежы. Адкуль узяўся свежы, лепш не пытайцеся, сорамна гаварыць. затое рэштка крыла нікуды не дзелася, можа быць прымацавана на сваю месца пры алпаведнай спрытнасці рук ды веданні сваёй справы.
На вянку бачны трэшчыны і хутчэй за ўсё ёсць страты ў ніжняй частцы.
Хачу запытаць удзельнікаў форума, ці будзе цікавасць да гэтага знаку, калі яго выставіць на аукцыён. І на якую пачатковую цану можна арыентавацца?