Хутары
Добавлено: 05 июн 2012, 10:42
Дзень добры. Прапаную абмяркоўваць тутака iнфармацыю, якая датычыцца хутароў.
Вiкiпедыя распавядае аб iх вось што:
Хутар як від паселішча ўзьнік дзякуючы экстэнсіўнай апрацоўцы зямлі. Хутары паўставалі падчас асваеньня новых земляў, калі ствараліся адасобленыя гаспадаркі з разьмяшчэньнем усіх гаспадарскіх збудаваньняў у адным месцы побач з зямельным надзелам. Падобнымі да хутараў былі гэтак званыя водрубы і водрубавыя гаспадаркі, у якіх зямельныя ўгодзьдзі і частка гаспадарчых пабудоваў ствараліся побач, а сама сялянская сядзіба знаходзілася ў вёсцы.
Гістарычна для беларускіх земляў быў характэрны іншы тып аднадворнага паселішча — дворышча[2]. Хваля ўтварэньня хутароў на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з адмены прыгоннага права ў сярэдзіне XIX ст. На пачатку 20 стагодзьдзя аграрная палітыка царскай Расеі спрыяла ўтварэньню хутаровых гаспадарак з мэтай узмацненьня падтрымкі з боку сялянства. Падчас Сталыпінскай рэформы (1907—1916) па ўсёй Расейскай імпэрыі былі створаныя 1,6 млн хутаровых гаспадарак з 16 млн дзесяцінаў зямлі. У Віцебскай губэрні, прыкладам, на хутары перасялілася 26,2 % сялянскіх двароў.
Новая хваля стварэньня хутароў мела месца ў час правядзеньня г.зв. Новай эканамічнай палітыкі. У далейшым гэтая палітыка атрымала назву «прышчэпаўшчына» па імені наркама земляробства БССР Зьм. Прышчэпава. Да 1929 на хутары было пераселена 107267 гаспадарак. У гэты час у Заходняй Беларусі хутары скасоўваліся пад час правядзеньня палітыкі камасацыі і парцэляцыі.
У 1927 годзе адбыўся зьезд ВКП(б), на якім было прынята рашэньне аб сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі СССР. А з 1929 году пачалася прымусовая калектывізацыя на сяле. З 1936 году ў БССР пачалося гвалтоўнае перасяленьне сялянаў з водрубаў і хутароў. У чэрвені 1939 Пленум ЦК КП(б)Б зацьвердзіў плян сьсяленьня сялян з хутароў. Усяго па Беларусі да 1941 года было сьселена каля 190 тыс. хутароў. У заходніх абласьцях Беларусі гэты працэс разгарнуўся пасьля Другой Сусьветнай вайны.
Такiм чынам вылучаем тры асноўныя перыяды iх развiцця:
1. З 1861 г. - пасля адмены прыгоннага права
2. З 9 лicтапада 1906 г. - сталыпiнская аграрная рэформа
3. З 1924 г. (час НЭПа) - калi абвясцiлi свабодны выбар землекарыстання.