Продам/обменяю литературу.
Добавлено: 23 мар 2019, 14:41
В связи с пересмотром библиотеки, решил продать часть дублетной или не нужной литературы. Цены не знаю, по этому если кого нибудь что нибудь заинтересовало - предлагайте сами. Можно и обмен, особенно на фальшаки, залётную экзотику и всякие прикольные европейские монеты до середины 19 века. Возможна передача в Минске, оплата на карту Беларусбанка / БПС банка / МТС / Велком
1. Віцязь, С.П. Прусы і яцвягі ранняга сярэднявечча : этнакультурныя трансфармацыі ў Верхнім Панямонні / навук. рэд. С.Я. Расадзін. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 411 с.
Мягкая вокладка. Стан добры.
У манаграфіі ахарактарызавана гісторыя вывучэння раннесярэднявечных (VIII — XI стст.) прусаў і яцвягаў, вылучаны праблемы іх этнаніміі, паходжання, арэалаў распаўсюджання.
Адрасуецца гісторыкам, выкладчыкам і студэнтам гуманітарнага профілю, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй эпохі сярэднявечча.
2. Станкевіч, Адам. З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. —Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. — 1098 с.
Цьв. вокл. Стан добры.
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар — перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў — гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937—1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Алесем Пашкевічам.
3. Васіль Варонін. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт. – Мінск: Тэхналогія, 2010. – 63 с.
Мягкая вокладка. Стан добры.
Кніга прысвечана малавядомай постаці айчыннай гісторыі XV стагоддзя. Унук Альгерда i Дзмітрыя Данскога, Юрай Мсціслаўскі ўваходзіў у кола найвышэйшай знаці Усходняй Еўропы, браў удзел у многіх важных падзеях сваёй эпохі. У працы закрануты шэраг актуальных пытанняў царкоўнай гісторыі, сярод якіх праблема ўзаемадачыненняў праваслаўнай i каталіцкай канфесій, лёс Фларэнтыйскай вуніі на ўсходнеславянскіх землях. Асаблівая ўвага аддадзена Мсціслаўскаму княству - вотчыннаму ўладанню Юр'я. Кніга змяшчае дакументальны дадатак i ілюстрацыйны матэрыял. Для спецыялістаў i ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Сярэднявечча.
4. ARCHE
№ 12 (145) — 2015. Срэбны век.
Мягкая вокладка. Стан добры.
Гэты нумар мае за мэту разгледзець “срэбны век” беларускай гісторыі. XVII ст. па аналёгіі з папярэднім «залатым» векам называюць «срэбным векам», бо разьвіцьцё старабеларускай культуры і ідэнтычнасьці працягвалася, нягледзячы на прыпалую на яго вялікую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Тэма выпуску: узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагодзьдзі (іх віды, мабілізацыя і фінансаваньне, унутраная арганізацыя), узяцьце Пінску войскам ВКЛ у лістападзе 1648 г., і г.д.
5. ARCHE
№ 5 (138) — 2015. Польшча ў Другой сусветнай вайне.
Мягкая вокладка. Стан добры.
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел палякаў у нарвэскай кампаніі 1940 году, у абароне Табрука і ў бітве пад Газалой ці пад Монтэ-Касіна, а таксама ў іншых лёсавызначальных падзеях апошняй вялікай вайны.
6. ARCHE
№4 (125) — 2014. Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый.
Мягкая вокладка. Стан добры.
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты беларускіх мястэчак і нарадоў, дзе ў старажытную парку былі пабудаваныя замкі — Гальшанаў, Любчы, Крэва, Віцебску, Гародні, Наваградка і Нясьвіжа.
7. ARCHE
ARCHE № 2 (147) — 2016. Гісторыя старажытнага Наваградка
Мягкая вокладка. Стан добры.
умар прысьвечаны старажытнай гісторыі Наваградку і, шырэй, Наваградчыны. Яго аснову складаюць пераклады на беларускую мову трох манаграфіяў — “Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагодзьдзя” (Познань, 1981) Ежы Ахманскага, “Новагародак, некалі каралеўскі горад князёў новагародскіх…” (Львоў, 1759) Юзафа Пажоўскага і “Абрад Дзядоў у дакумэнтах і цыклі Міцкевіча” Гражыны Харытанюк-Міхей (Варшава, 2012).
8. Русецкі А. У. Мастацкая культура - Аршанскай зямлі ў XI— 88 XIX стст. / А. У.Русецкі, Ю. А.Русецкі; Маст. У. М.Жук. — Мн.: БелЭн, 2002. — 232 с.: іл.
Цьв. вокл. Стан добры.
Кніга прысвечана нацыянальнай мастацкай культуры Верхняга Падняпроўя (Аршанскай зямлі), якая складвалася на працягу амаль тысячагадовага перыяду. Аўтарамі прааналізавана развіццё такіх састаўных частак Вехнедняпроўскага культурна-мастацкага комплексу, як горадабудаўніцтва, асветніцтва, кнігадрукаванне, літаратура, садова-паркавае будаўніцтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, народная творчасць. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мастацкай культурай.
9. Михаил Кубеев: 100 великих сокровищ и реликвий. Москва: Вече, 2008 г. 256 стр.
Твёрдая обложка, Состояніе хорошее.
В книге "100 великих сокровищ и реликвий" собраны самые ценные в мире сокровища, созданные выдающимися мастерами, скульпторами, художниками, отражена их полная приключений история.
Книга "100 великих сокровищ и реликвий" имеет художественно-познавательный характер, рассчитана на самые широкие круги читателей.
Подробнее: https://www.labirint.ru/books/173236/
10. Сергей Плыткевич Сердце Беларуси – Минщина Альбом-путеводитель. Язык – русский. 144 страницы. Твердая обложка. Издание второе. 2008 год.
Наиболее полное издание с описанием всех туристических и исторических мест Минской области. Все районы Минщины расположены в альбоме в алфавитном порядке, что облегчает поиск любой информации. Алфавитный указатель достопримечательностей, а также карта Минской области позволяют без труда найти любой интересующий вас исторический и туристический объект. Путеводитель богато иллюстрирован и имеет насыщенное информационное заполнение: авторами исторических текстов о достопримечательностях Минщины являются один из лучших экскурсоводов Беларуси Анатолий Варавва и главный хранитель фондов историко-культурного музея-заповедника «Заславль» Александр Рак. «Сердце Беларуси – Минщина» является победителем в номинации «Лучший фотоальбом» национального конкурса «Искусство книги-2007», а автор снимков Сергей Плыткевич является лауреатом того же конкурса в номинации «Лучший фотохудожник».
11. Дзяржаўны музей БССР. Мінск 1986 г., 184 ст. Цвёрдая вокладка, старонкі крыху запэцканыя.
Дзяржауны музей Беларускай ССР з'яўляецца адным з буйнейшых сховішчаў каштоўных рэчавых і дакументальных матэрыялаў па айчыннай гісторыі, важнай купьтурна-асветнай устан^вай рэспублікі. ён заснаваны ў 1957 годзе па рашэнню Савета Міністраў БССР замест Беларускага дзяржаўнага музея, разрабаванага нямецка-фашысцкімі акупантамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Між тым у 1941 годзе ў гэтым музеі налічвалася больш за 60 тысяч прадметаў, у тым ліку унікальныя ўзоры рукапісаў і старадрукаваных кніг, твораў прыкладнога мастацтва і жывапісу, манеты і пячаткі, калекцыі рыцарскіх даспехаў, старажытных гармат і іншай зброі. Большасць з іх бясследна знікла, і толькі адзінкавыя экземпляры былі выратаваны ў 1944 годзе савецкімі войскамі ва Усходняй Прусіі і вернуты беларускаму народу.
\12. Андрэй Катлярчук. Швэды у гісторыі й культуры беларусаў. Мінск, 2002, 296 с. Цвёрдая вокладка, стан добры.
Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзскіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырока асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду – швэдзкага культурнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на старажытных беларускіх землях, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны.
Прызанчана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі.
13. Латышонак Алег. Беласток – Полацак
Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. – 230 с. Мягкая вокладка, невялічкія перагібы і плямкі
У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Адпаведна з гэтым усе матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе, згрупаваныя па 4-ох асноўных разьдзелах: "Пра Беласточчыну", "Пра Беларусь", "Пра беларусаў у сьвеце" і "Пра белы сьвет". Завяршаецца зборнік тэкстам "Доўгае вяртаньне ў Полацак", бо гэты горад, паводле аўтара, "па-за часам і прасторай, ён адначасова пачатак і мэта беларускага шляху".
14. Бардах Юліуш Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Менск 2002, 453 стр., мягкая вокладка, стан добры
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сяр. XVII ст.»; «Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта I Старога», «Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікага Княства Літоўскага (XV–XVII ст.)», “Дачыненьні паміж каталікамі і праваслаўнымі ў Вялікім Княстве Літоўскім (канец XIV–XVII ст.)», “Шматузроўневая нацыянальная сьвядомасьць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай у XVII–XX ст.», “Ад палітычных да этнічных народаў у Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе», «Літоўскія палякі і іншыя народы гістарычнае Літвы. Спроба сыстэмнага аналізу», «Канстытуцыя 3 мая і «Ўзаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г.». Апроч таго, выданьне зьмяшчае поўную бібліяграфію навуковых публікацыяў дасьледчыка. Юліюш Бардах – вучоны шматграннага таленту. Ён адначасова скрупулёзны дасьледчык і актыўны папулярызатар навукi, цярплівы пэдагог і заўзяты палеміст. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў незвычайна шырокі як храналягічна — ад Сярэднявечча да ХХ стагоддзя, так і тэматычна — ад «Рускай праўды» і генэзы сойма да пытаньняў нацыянальнай сьвядомасці, падзеяў II Сусьветнай вайны ды мэтадалёгіі ды гісторыі гістарычнай навукі.
15. Марцэлі Косман З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. Менск, 2010, 446 стр. мягкая вокладка, стан добры
Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходу ў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі. Выданне разлічанае на гісторыкаў, студэнтаў гістарычных факультэтаў і ўсіх, хто цікавіцца даўняй гісторыяй Беларусі.
16. Шаланда, Аляксей Іванавіч.
Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў X - XVIII стст. : геральдычна-сфрагістычныя нарысы / Аляксей Іванавіч Шаланда, НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 182 с. Мягкая вокладка, без бачных пашкоджванняў.
17. Латышонак Алег, Мірановіч Яўген Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.. Беласток – Вільня, 2010 г., 368 стр. . мягкая вокладка, стан добры
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручніка зьяўляліся беларусы, якія сёньня жывуць у Польшчы, цікавасць яна ўяўляе і для жыхароў мэтраполіі, г. зн. Рэспублікі Беларусь. Ужо на самым пачатку кнігі, ва ўступе, аўтары прадэкляравалі, што "мы будзем адстойваць перш за ўсё беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў".
18. Алесь Белы Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Смаленск, 2013, 468 стр. мягкая вокладка, стан добры
У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі. Гэтыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацымі.
19. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. 2012 г. 659 стр., мягкая вокладка, , стан добры
20. Конрад Бабятынскі Ад Смаленску да Вільні, Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655 гг.) Вільня, 2011 г. 172 стр., мягкая вокладка, была заліта вадою, плямы на задняй частцы кнігі.
Кніга прысьвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам зь ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэньнем 31 студзеня 1667 г.
21. ARCHE № 1-2 (112-113) — 2012. Беларусь эвангельская. 279 старонак, Мягкая вокладка, стан добры
Нумар разглядае пратэстанцкую спадчыну ў Беларусі. У выпуску: "Рускія пратэстанты Вялікага Княства Літоўскага і іх стаўленьне да праваслаўя, 1569—1767 гг." Андрэя Катлярчука, "Пратэстанты ў Слуцку ў ХVІІ—XIX стагодзьдзях" Людмілы Івановай, "Да гісторыі першага выданьня Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове (1931 год)" Анатоля Сідарэвіча і т.д.
22. ARCHE № 11¸ 2011 Беларускі гуманітарны агляд. 615 старонак, Мягкая вокладка, пажаўценні, перагібы
У нумары: пасьмяротная публікацыя Зыгмунта Барадзіна "К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины «Всемирная история. История Беларуси»", якая зь ідэалягічных прычын не была апублікаваная пры жыцьці аўтара, успаміны ураджэнца Смаленшчыны і міністра ўнутраных спраў ува ўрадзе БНР Кузьмы Цярэшчанкі "Мой удзел у беларускім руху" (публікацыя Андрэя Чарнякевіча і Ўладзімера Ляхоўскага), рэпліка Міхаіла Далбілава "Беларусь і Літва скрозь лінзы розных мэтадалёгій", дасьледаваньні Зянонаса Норкуса "Вялікае Княства Літоўскае ў параўнальнай гістарычнай сацыялёгіі імпэрыяў" і Тацяны Вароніч "Прастытуцыя ў гарадах Беларусі: другая палова XIX — пачатак XX стст.".