12-04-2016 Радыё Рацыя
http://www.racyja.com/hramadstva/lyos-g ... kul-ne-vy/Праз два месяцы, якія прайшлі пасля знаходкі на гарадзенскай вуліцы Антонава скарба залатых манет, іх лёс застаецца не вызначаным.
Пра лёс скарба распавядае старшыня „Беларускага нумізматычнага таварыства” Віктар Какарэка, які быў экспертам, калі знайшлі скарб:
– Скарб перадалі на прызнанне гісторыка-культурнай каштоўнасцю і аддалі ў Менск. Я цікавіўся, колькі гэта будзе, бо звычайная працэдура адміністратыўная займае звычайна адзін месяц, а калі патрабуе дадатковага вывучэння, то два. Крытэрыяў больш такіх жорсткіх, па якіх можна вызначыць, аднесці ці не аднесці да гэтага ў нас няма. Камісія выслухае меркаванні бакоў і вынесе сваё рашэнне.