Залатая пара!
Будзь красна і ясна,
Не шкадуй нам ДАБРА!

Прывітанне шаноўныя!
Дзіцячымі сцяжынкамі, у карай нязведанага, таемнага.

Дарогі вялі мяне у Лужкі, але лесавік, ці чорт вадзіў мяне па кустоўі. Апынуўся на фальварку Швакшты.

Усё зарасло хмызой, мужыка з плугам зямелька год дзесяць не бачыла, зато дзікі перавярнулі ўсе на славу.
Падазраю што у нашых краях з'явіўся статак дзікоў нацяганы на пошук боратосаў. Ужо каторы раз бачу цікавае мейсца зрытае гэтай пачварай.
Але і калегі паспелі натаптаць, знаходак нуль, але цуда, вось яно!

Насаты дзяцька, напэўна быць мне сёння з носам.

Ну, так і атрымалася, пасля працягла часу збірання смецця рашыў усёжтакі знайсці чортавыя Лужкі.

Зноў праз хмызу, балоты да сваёй мары, знайсці багатае, някранутае паселішча. Эх мары, мары...

А вясна пакрыху дабаўляе красак у шэрасць сакавіка, хутка, ой хутка ўсё закрасуе.

Вось і Лужкі, чорт бы іх папраў, здаецца людзі жылі у без манетны перыяд. Уцякаю дадому, ану яго такія пошукі.

Леташнія краскі.

Даўно я так "багата" не капаў! У-У-У насаты дзяцька!

Хатка, пара і нам да хаткі.

Не мог не праведаць маю красуню Швакшту.
А на прыканчэння сябры загадка.


Гэты валун ляжыць у лесе між вёсак Міцкяны, Жыгуні і Навасёлкі.
Набрылі мы з братам летась на гэты каменьчык. Празванілі вакол, нічага вартага не знайшлі.
Ну а калегі па захапленню падышлі сёлята больш дасканала да даследвання, абкапалі па кругу у калена, напэўна хацелі зараць з сабой, але мазгоў не хапіла даперці да машыны.
А, хлопцы трэба было падкапаць пад камень там жа похаваны рыцар з мячом аж з чыстага золата. І каштуе ен многа тышч даляраў, от вы лохі!
Старажылы кажаць што гэта межавы камень. Быццам бы і згодны з гэтым меркаваннем, але што абазначаюць літары, у які час яны нанесены на валун.
Та сустрэчы у палях, валацугі!
А меч хлапцы трэба падняць! А то прыедзе Магілёўскі любіцель гісторыі і ўсё


