Страница 5 из 6

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 13:45
redflag
nikto писал(а):А при чём здесь рисунок гроба у основания креста, да и крест то крытый
Откуда такая трактовка этого петроглифа?

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 13:47
laus
1000% Могильный камень. Видел старое кладбище с такими один в один. @-)

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 14:20
redflag
laus писал(а):1000% Могильный камень. Видел старое кладбище с такими один в один.
И мы хотим посмотреть! @-)

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 14:43
Ex.du
redflag писал(а):И мы хотим посмотреть!
Дмитрий рановато нам @-)

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 15:47
redflag
)) :ugeek: @-)

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 15:50
Третий
взято с соседнего форума
читаем,удивляемса


Re: Что скрывают каменные кресты?

Автор: Cheslav » 08 янв 2011, 00:02

17 — 19 ліпеня 2009 г. адбылася экспедыцыя ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці падчас якой былі даследаваны вёскі Заазер’е, Майск і Эсьмоны разам з ваколіцамі. Мэтай экспедыцыі перш за ўсё былі старыя могілкі побач з в. Заазер’е і ля в. Майск. Абодва помніка сталі досыць вядомымі ў СМІ дзякуючы намаганням мясцовых краязнаўцаў, у прыватнасці М. Карпечанкі, які прысвяціў гэтым мясцінам частку сваёй кніжкі "Уздоўж стромы“[1] (паводле яе Першым нацыянальным тэлеканалам быў зняты дакументальны фільм з цыклу “Зямля беларуская”). Задачамі экспедыцыі былі праверка чутак пра гэтыя помнікі (у СМІ яны прадстаўляюцца не інакш як мясцовым “Стоўнхэнджам” і магіламі вікінгаў), а таксама агляд помнікаў археалогіі (курганы, гарадзішча), пошук новых помнікаў археалогіі, культавых аб’ектаў і збор інфармацыі з мясцовага насельніцтва.

Першым пунктам стала в. Заазер’е. З дапамогай мясцовага правадніка, каменны комплекс адшукаўся без цяжкасцяў. Было відавочна тое, што чуткі пра “Стоўнхэндж” — больш чым перабольшванне, ніякай сістэмы ў размяшчэнні камянёў не прасочваецца. Бачна, што ў гэтай мясціне праводзіліся лесагаспадарчыя працы, вынікам якой стала перасоўванне часткі камянёў з былых месцаў, а таксама знішчэнне ці пашкоджанне некаторых з іх. Тым не менш, гэты помнік, а ім з’яўляюцца старадаўнія закінутыя могілкі, прадстаўляе немалую цікавасць. Адразу прыцягвае ўвагу вялізны, у рост чалавека, каменны крыж з увагнутасцю паверхні. Такія крыжы з’яўляюцца рэдкасцю. На іншых камянях прасочваюцца высечаныя выявы крыжоў. Два валуны падобныя на следавікі. Паданні звязваюць з’яўленне могілак з французамі падчас вайны 1812 г., а пад вялікім крыжом нібыта пахаваны нейкі вялікі французскі ваенны начальнік[2]. Таксама падчас экспедыцыі былі занатаваны звесткі пра тое, што гэтыя могілкі з’явіліся тады, калі “белапалякі нападалі”. Па словах мясцовых жыхароў, недалёка ад гэтых могілак у лесе ёсць курган. Сярод камянёў таксама вылучаецца адметнасцю антрапаморфная выява на фрагменце разбітага вялікага каменнага крыжа, якая прадстаўляе цікавасць у плане вывучэння касмалагічных уяўленняў мясцовага насельніцтва
Изображение
Падчас агляду гэтых могілак удзельнікі экспедыцыі сталі сведкамі сучаснай міфалагізацыі, якая адбываецца праз СМІ. Прыезджыя збіральнікі ягад з Магілёва ўпэўнена называлі крыж “языческим крестом”, а саму мясціну лічылі нейкім капішчам. Такія веды яны атрымалі з тэлебачання.

Наступным аб’ектам стала Святое возера (Хатомля), якое знаходзіцца ў лесе прыкладна ў 4 км. ад старых заазерскіх могілак. Паводле падання, возера сталі лічыць святым пасля таго, як чалавек вылечыўся там ад хваробы скуры; распавядаюць, што раней там была бажніца, а вада возера змывае грахі:

" - А чаму Святым называюць, не знаеце? — Ну Святое патаму шта там цэрква была да вайны. Стаяла цэркавь там, людзі сьезжаліся: этыя стараверы, дземщікі какіе-та. А ещё гаварят што ехаў сама какой-та дземщік, пасля трыццатых ілі да трыццатых, а он балеў этай самай, ну экзэмай. Сыпала яго, замучала яго ўсяго, а он на кані аб’езжаў уладзенья сваі. І значыць ехаў, а лета вот такое цепло, і значыць рэшыў скупнуцца. Ну ему раздзецца гдзе-та на рэчке, людзі — стыдна. А тут у лесу озера — ано красіва, сосны стаяць кругом, красіва. І он, значыць, раздзеўся і скупнуўся. І всё. Сеў на эта каня сваяго, упражку і паехаў. Прыезжае, дома пераспаў ноч, гаварат, падняўся ўтрам: “ё-маё!” начылась гэці баляўкі ўсе сама зацягаваць. Он втарычна быстрее к этаму озеру. Ну гдзе-та працэдуры тры зделаў, чэтыры там, ну можа быць большэ і вылечыўся поўнасцю
Изображение
Возера маляўнічае, даволі вялікае з багністымі берагамі; да вады вядуць драўляныя масткі. Цяпер возера, нажаль, са Святога стала месцам адпачынку не толькі для тамтэйшага насельніцтва.

kryzh_majsk.jpgБылі агледжаны і старыя могілкі ў лесе побач з в. Гоенка недалёка ад Святога возера. Таксама пры дарозе з в. Заазер’е да Святога возера знаходзяцца некалькі магіл, якія мясцовыя жыхары адносяць да часоў Другой сусветнай вайны.

У в. Заазер’е агледжаны былі і сучасныя могілкі. Былі атрыманы ад мясцовага насельніцтва звесткі аб існаванні на “востраве” Заазерскага возера старых закінутых “польскіх” могілак, але іх месцазнаходжанне не было вызначана.

У в. Майск (да 1956 г. назывался Пупсай - імаверна звязана з літ. pupsėti 'капаць, пакапваць', pūpsoti 'тырчаць, вытыркацца, выступаць') асноўную ўвагу прыцягнулі могілкі. Абнесеныя сучасным плотам, яны яшчэ захоўваюць раўчук-агароджу вакол сваёй тэрыторыі. Палову яе займаюць старыя надмагільныя валуны і каменныя крыжы, якія прадстаўлены ў даволі вялікая колькасці. Новыя пахаванні размешчаны часткова на месцы старых: старыя крыжы альбо знаходзяцца на сваіх месцах побач з новымі магіламі, альбо павалены ці прыхіліныя да дрэў. Старыя надмагіллі адрозніваюцца ад сучасных сваёй арыентацыяй. Складваецца ўражанне, што тут некалі раней адбылася змена насельніцтва: адсутнічае якая-небудзь памяць пра старыя пахаванні, новыя магілы паўсталі на месцы старых (пры тым што маецца нямала вольнага месца), пашкоджанні некаторых старых надмагілляў, іншая арыентацыя (адпаведна, пахавальны абрад). У выніку агляда каменных крыжоў стала відавочнай абсурднасць тэорый пра знакі-руны і вікінгаў. Надпісы ўсе кірылічныя, неблагой захаванасці, якая дазваляе іх прачытаць. Знакі прадстаўлены антрапаморфнымі выявамі крыжа, мальтыйскага крыжа. Разгледзім найбольш цікавыя надмагіллі:

Крыж № 1. Надпіс: “ИСХС // раъо// Тимошька // Т”. Як бачна, прысутнічае традыцыйны хрысціянскі зварот да Бога (над літарамі прысутнічае цітла), дата, імя памерлага. Маецца антрапаморфная выява крыжа.

Крыж № 2. Пашкоджаны, надпіс захаваўся не цалкам: “сі (незразумелае спалучэнне) па // (пашкоджаная літара)авріл // Міха // лсθ у // (пашкоджаная літара)окδ // ахл (неразборліва)”. Можна меркаваць, што тут прысутнічае імя памерлага “(Г)авріл Міхал”.

Крыж № 3. Прысутнічае антрапаморфная выява крыжа, па баках якога літары “И” і “Х”, што абазначае Ісус Хрыстос
Изображение
Прыемнай нечаканасцю стала знаходка надмагілля з выявай восі і купала — “парасона”. Надмагілле паваленае, амаль цалкам увайшло ў зямлю. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што надмагілле апрацаванае таксама ў антрапаморфным стылі, але адзін бок чамусьці не быў апрацаваны да канца. Гэтая знаходка пашырыла арэал распаўсюджвання дадзенага сімвала, які звязаны з міфалагічнымі ўяўленнямі тутэйшых балтаў. Вёска Майск знаходзіцца на паўночным захадзе раёна, фактычна памежжа з Крупшчынай, дзе вядома найбольшая колькасць знаходак помнікаў з выявай дадзенага знака. Імаверна, з балцкім субстратам былога насельніцтва вёскі можа быць звязаная адрозная ад пазнейшай арыентацыя пахаванняў. Дарэчы, краязнавец М. Карпечанка лічыць, што магілы эсьмонскага края мажліва з’яўляюцца сівым адгалоскам далёкай яцвяжскай культуры і пахавальнай традыцыі[4]. Усё ж такі для такой высновы няма доказаў, аднак моцны балцкі пласт у гісторыі Эсьмоншчыны пацвярджаецца археалагічнымі даследваннямі (параўн. імавернае паходжанне назову вёскі ад балцкага патроніма: Эсьмоны < Эйсмоны < Эйсмонты < Eismantai).

Падчас агляда самой вёскі былі зроблены здымкі ліштваў вельмі цікавых па сваіх сюжэтах. Побач з вёскай існуе святая крыніца, побач з якой на Яблычны Спас ладзіцца свята, асвячаюцца яблыкі. Тэрыторыя агароджана плоцікам, за якім стаіць навес з лавамі і сталом, побач з уваходам, злева ад яго і крыніцы, — высокі пафарбаваны ў жоўты колер (як і плот, і калодзеж) праваслаўны крыж з павязаным ручніком, кветкамі. Крыніца знаходзіцца ў невялікім калодзежы, які на чатырох слупах (пафарбаваныя ў зялёны колер) закрывае дах (карычневы колер), навершша якога зроблена ў выглядзе шара з крыжам.

У в. Эсьмоны быў агледжаны курганны могільнік, моцна парослы дрэвамі і хмызняком, і які амаль уваходзіць у прыватны падворак. Насыпы вышынёй 0.8 — 1.5 м, дыяметр 4-8 м., вяршыні асобных курганоў абкладзены камянямі. Гэты могільнік вядомы з с. ХІХ ст. і даследаваўся ў 1889-90 гг. М. П. Авенарыўсам і ў 1969 г. Л. В. Аляксеевым і Я. Р. Рыерам. Паводле археалагічных знаходак датуецца Х — пач. ХІІІ стст. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, на гарызонце, у ямах, дамавінах-церамах. Пахаванні адзіночныя і парныя; ёсць у сядязчым становішчы[5].

mohilki_esmony.jpgТаксама был агледжаны мясцовыя могілкі, на якіх былі выяўлены рэшткі драўлянага зруба капліцы. Увагу прыцягвае адно пахаванне: надмагілле выканана ў выглядзе каменных жорнаў, адтуліна якіх з аднаго боку круглая, а з іншага квадратная. Верагодна, на якіх выбіты знак — “галгофа”, аднак цяжка разгледзіць. За жорнамі стаяць рэшткі драўлянага крыжа з павязаным фартушкам. Пашыраны на могілках драўляныя крыжы са стрэшкамі, якія падпіраюць камяні. Выглядае цікавым пахаванне, на якім адсутнічае надмагілле, але ў галаве расце хвоя, абвязаная стужкай.

У некалькіх кіламетрах ад вёскі знаходзіцца гарадзішча ва ўрочышчы “Гарадок”. Яно падтрохкутнай формы з закругленымі кутамі і бакамі. Размяшчаецца на высокім пагорку, мае даволі добрыя ўмацаванні — два вала і роў паміж імі. Гарадзішча — часовае ўмацаванае сховішча насельнікаў днепра-дзвінскай культуры. З’яўляецца самай паўднёва-заходняй кропкай у памежнай паласе па р. Друць. Функцыянавала ў першай палове І тыс. н. э. Тэрыторыя Эсьмонаў у жалезным веку з’яўлялася памежжам неаднароднага старажытнага балцкага насельніцтва — днепра-дзвінцаў і штрыхавікоў[6]. Пэўныя балцкія сляды прасочваюцца і ў матэрыялах эсьмонскіх курганоў.

Можна сцвярджаць, што чуткі аб існаванні ў вёсках Заазер’е, Майск і Эсьмоны “Стоўнхэнджа” і помнікаў вікінгаў не маюць пад сабой рэальных падстаў. Азначаная тэрыторыя з’яўляецца вельмі цікавай у археалагічным і этнаграфічным сэнсе, даволі насычанай адпаведнымі помнікамі (былі агледжаны не ўсе з іх, магчыма існуюць невядомыя). Імаверна, пэўныя асаблівасці традыцыйнай культуры дадзенай тэрыторыі абумоўлены балцкай прысутнасцю ў жалезным веку і сярэднявеччы, што пацвярджаецца археалагічнымі даследваннямі, тапанімікай, а таксама як пэўны маркер тут можна разглядаць знаходку валуна з выявай восі і купала. Падчас экспедыцыі быў сабраны матэрыял пра культавыя аб’екты (Святое возера, Спаская крыніца), пахавальны абрад, традыцыйнае аздабленне жытла (ліштвы), агледжаны археалагічныя помнікі. Перспектыўнай з’яўляецца праца па расшыфроўцы надпісаў на надмагільных крыжах з в. Майск, а таксама інтэрпрэтацыя выявы з в. Заазер’е.
Изображение
Изображение

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 07 июн 2011, 19:01
laus
redflag писал(а):
laus писал(а):1000% Могильный камень. Видел старое кладбище с такими один в один.
И мы хотим посмотреть! @-)
Буду в той стороне, сфоткаю.

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 12 июн 2011, 13:22
Air
http://news.tut.by/society/230518.html
Не тот ли камень? ::) НЕ тот :yes: но версии о могильном похожи ::)

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 18 июл 2011, 23:09
samurai
Вот обещал сделать фото. Выкладываю немного. Честно говоря торопился , поэтому многое осталось. Как можно видеть камни до сих пор используют как могильные Изображение Изображение Изображение Изображение Изображение Изображение Некоторые камни настолько давно лежат , что можно и не заметить. Кладбище старое и хоронили не так как сейчас в ряд , а кто где . В итоге сейчас "лежат" наверно в два этажа.Изображение Изображение Изображение Изображение

Re: Рисунок на камне

Добавлено: 18 июл 2011, 23:23
Kuba
На Слуцком кладбище Василинки можно увидеть такие камни, да и под Копылем тоже знаю несколько мест