Страница 3 из 4

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 05 июл 2015, 21:31
konan
Аматар портэра писал(а):ну яшчэ есць 1 серыя.
(clap) сильно @-)

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 05 июл 2015, 23:06
petrov725
Цудоўна! Вельмі цудоўна! Прыемна чытаць на беларускай мове! Працягвай далей у тым жа духу @-) @-) @-)

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 06 июл 2015, 00:07
НЕРУВИМОВИЧ.К
Аматар портэра писал(а):Няхай глядзяць людзі, што капальнікі не такія зверы, як іх усюды малююць у СМІ, яны таксама маюць душу і любоў да сваёй краіны. @-)
Усе так Спадар!Добра распавядаеце, алеж лепей не "капальнiкi" , а "скарбашукальнiкi" цi мабыць "краязнауцы -пашукоуцы".За "Родную Мову" мае вам вiтанне!А то зараз многа хто цураецца сваiх каранеу - бо не ведаюць хто яны i адкуль пашлi iх прозвiшчы...А Мова -е крывею Нацыi ,яе спадчынай пранесенай праз стагодзя. (clap)

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 06 июл 2015, 13:44
Nikolaidis
Дзякуй за мову i за расповед, вельмi знаёмыя перажываннi.

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 06 июл 2015, 18:55
АндрЭйСкАрАхОд
Земляки

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 06 июл 2015, 20:24
Аматар портэра
АндрЭйСкАрАхОд писал(а):Земляки
:ugeek:

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 07 июл 2015, 01:10
Litwin
Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем...Тады і тушняк з півасам на прыпыпынку не прыйдзецца есці.

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 07 июл 2015, 05:42
Аматар портэра
Дык я б з задавальненнем,дык згарэла бацькова хата...

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 12 май 2016, 10:59
Аматар портэра
Цяжка, цяжка дабірацца да родных мясцін калі няма ўласнага аўто, але што ты зробіш, калі радзіма кліча... даўнавата ня быў...
Заплечнік есць, піва таксама, уперад!
Начная электрацыя разрывае начную чыгуначную бездань і пасля трох начных гадзін блукання па Барысаве нарэшце прыйшоў цягнік на Бобр.... Прыгажосць! На станцыі цішыня, толькі заліхваста пяюць птушкі, і ты застаешся сам насам , як быццам нікога вакол цябе няма і крочыш, крочыш на прыпынак аўтобуса праз прыгожанькі сасоннік. Яшчэ няма і шасці раніцы... Сам сабе ў думках усміхаюся, што на заводзе зараз пачынаецца працоўны дзень, грымяць станкі, а ты тут- у цішы леса! Хараство! Водпуск!
Узыход сонца над Бабром.
Изображение
Изображение
Изображение
Раптам пачаўся дожджык! не бяда! Есць парасон, дый і дыхаецца пад дажджом лепей, хутка мяне чакае ўтульны прыпынак...
Изображение
Изображение
Дзе б у нас ня быў, усе дарогі вядуць у.... :oops:
Изображение
Традыцыйны перакус у чаканні аўтобуса
Изображение
Ну вось, едзем на старэнькім аўтобусе. Ізноў звычаыныя сяляне едуць на працу ва Ўхвалу. Цікавая назва аграгарадка. Пэуна нехта з паноў ухваліў тут будаўніцтва мястэчка, і пісьмова яе зацвердзіў. Няма радасці ў вачах людзей, відаць вельмі шмат клопатаў на весцы, трэба і сваю гаспадарку даглядаць ды і падзарабіць грошай, але які зараз заробак ў калгаснікаў, слезы. Дый твары не па гадах нейкія састарэлыя, як на фотаздымках сялян пачатку 20 стагоддзя.
Дзякуй, кіроўца! Сам у мяне запытаў дзе зручней высадзіць. Зручней на могілках. Так. Трэба прыбраць на могілках маіх продкаў, хутка Радаўніца, на якую ў мяне не атрымаецца прыехаць. Леташняй Лістоты нападала будзь здароў, а травы колькі! Ну нічога ! Прыбяром, рукі есць, час есць, за працу!
Ну больш меньш па-людску стала. Дастаю набытыя раней кветкі, Некалькі хвілін стаю каля могілак і думаю пра тых сваякоў якія адышлі ў нябыт, але засталіся ў маей памяці. Вось дзядзька Валодзя... добры быў мужык! просты. любіў папрацаваць ды і чарку падняць. А весялун які быў... калі прыязджаў на веску дык усе жыхары збягаліся пагутарыць з ім каб крыху адпачыць ад працы ды пабавіць час. І танчыць любіў... Памятую, прывез ен агароджу ды і кінуў яе каля кладзішча, казаў, во як памру дык паставіце яе вакол маей магілы, фарбаваў яе, усе з яго па добраму смяяліся... Памер дзядзька, а агароджа валяецца ў сметніку побач. Не спатрэбілася, бо яе не хапіла б на яго жонку, маю цетку Аню, якая ляжыць побач...
Вось два старых крыжа. тут пахаваныя мой прадзед і прабабка. Нажаль не захаваліся нават фотаздымкі, глуш. Пахаваныя даўно, у 50-х, таму я іх ня ведаю. Магіла маей любай бабулі Насты... прывітанне, бабуля! Ты мяне даглядала з малечы і да сталасці. амаль кожнае лета прыязджаў да цябе ў веску спачатку з бацькамі, а потым адзін на вакацыі. Эх! Як мы тут адпачывалі! Была свая кампанія, была рэчка, вогнішча, сала, дыскатэкі, першае каханне... усе было ў гэтых мясцінах. Памятаю як ты заўседы хвалявалася дзе я, ці прыйшоў з дыскатэкі, ці не заблукаў у лесе па грыбах... прабач мяне. мая бабця, прабач.... і дзякуй, дзякуй за тое, што мяне выхавала, дзякуй за смачныя праснакі з печы, кулеш, бульбу з сцюдзеным малаком, за сакавітую нашу родную мову, якую я палюбіў на ўсё жыцце.
Побач дзед Андрэй. Нажаль ён памер калі я быў зусім малы і яго амаль не памятаю. У памяці узнікае пару карцінак. Малым нам падабалася жартаваць з дзеда, утворым што небудзь а ен пачне на нас крычаць і трасці кійком, аж барада калыхалася. Нам смешна, усе у рассыпную, ведаем, што дзед не дагоніць. Прабач, дзядуля, малыя былі , дуркавалі... З дзедам была цікавая гісторыя. Пазванілі аднойчы бацьку і сказалі што памер Андрэй. Ну усе ў смутку, купілі труну, вянкі і паехалі дзеда хаваць. Пад'язджаюць дахаты і бачаць- сядзіць дзед Андрэй на прызбачцы і піпку паліць.... Аказваецца пераблыталі... Сувязь тады была дрэнная таму у сельсавет больш ніхто не перазваніваў, не ўдакладняў, а на весцы і ўвогуле тэлефона не было. Усю гарэлку што купілі на хаўтуры выпілі за здароўе дзеда.
Ну і я вып'ю, за тое каб на тым свеце вам усім зямелька была пухам, каб Уладар дапамог вам... Бываце, мае любыя родзічы...
Прыгожа ў родных мясцінах.
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Ну што ж, час яшчэ есць! Наведаю ка я мясцовую смалярню. Прадзираюся скроз зарослы лес і вось бачу ледзь бачную дарожку. Так, па мапе, па ей вазілі смалу, трэ паглядзець... Нажаль нічога цікавага па дарозе ды ў самой смалярне не знайшоў, акрамя мноства гукаў іржавага жалеззя, якое надакучыла выкопваць , ну акрамя хіба што такой меднай амялушкі
Изображение
Сама смалакурня.
Изображение
оххх...нешта я стаміуся...ноч не спаў... Усе, трэба зварочвацца, паабедаць, ды ў адваротны шлях. Падчас ужывання ежы да мяне прыблукалі абарыгены розных адценняў, кляшчоў не было заўважана. ))
Изображение
Изображение
Ну вось і ўсе. У Мінск! Быай родны край, спадзяюся што вярнуся сюды яшчэ і яшчэ. Усім аматарам добрых паходаў і цікавых прыгод! І на прыканцы, не забываем, што...
Изображение @-)

Re: Недзе там ля рэчкі Можа...

Добавлено: 12 май 2016, 12:12
Аматар портэра
Жалеззя рознага было многа, толькі фоткаць лянотна было. Наступным разам буду усе жалеззе фоткаць каб многа было! )) )) ))