Думаю, не так будет. Он сделает звонок куда надо, а за это получит хорошую премию к зп. Наше государство вполне себе может позволить поощрять стукачество материально. Возьмите к примеру стукачество на тунеядцев.Sobrat писал(а):А если этой листовкой будет 0,5 завёрнут, он еще и охранять начнет что-бы не мешал кто по полю ходить
Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Модераторы: Amigo_BY, Грiгорiй, balu, cmasby, dinoeL, Пётр, palexa
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Да НЕ хрена он НЕ получит. С каких таких фондов? С фонда культуры, так там полная ЖО,,,А!Ну если только один экстремист от археологии не создаст свой именной фонд... Но судя по всему ЖАБА его задавит...4e6a писал(а):Думаю, не так будет. Он сделает звонок куда надо, а за это получит хорошую премию к зп. Наше государство вполне себе может позволить поощрять стукачество материально. Возьмите к примеру стукачество на тунеядцев.Sobrat писал(а):А если этой листовкой будет 0,5 завёрнут, он еще и охранять начнет что-бы не мешал кто по полю ходить
Я что то пропустил? Знаю, что лицам сообщающим о взятках положена премия,


Шваль и мерзавцы. Я просто очень хорошо это знаю. Подонкам от антиквариата будет поставлен заслон. . И так, как эту сволочь сажают в Британии, , Германии, , в конце концов, и в России - то же самое будет и у нас. И это писал профессор?
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Ещё НЕ вечер?АндрЭйСкАрАхОд писал(а):К сожалению пока мне не до Вас, я вечером просмотрю и всем отвечу


Шваль и мерзавцы. Я просто очень хорошо это знаю. Подонкам от антиквариата будет поставлен заслон. . И так, как эту сволочь сажают в Британии, , Германии, , в конце концов, и в России - то же самое будет и у нас. И это писал профессор?
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Смотрел репортаж по БТ, что тунеядцам не получится уклоняться от неуплаты и скрываться от государства, так как ввели "вознаграждение за бдительность"(можешь так и загуглить), т.е. тем кто здаст скрывающегося тунеядца - полагается сектор приз
) Так что походу за копателей тоже полагается бонус доносчику за бдительность.

Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Ну загуглил и ЧЁ? там про корупционные преступления...4e6a писал(а):вознаграждение за бдительность"

https://lenta.ru/articles/2016/03/11/donosy/
дайте сцылку, что грошай за "сданного "тунеядца дадут.


Шваль и мерзавцы. Я просто очень хорошо это знаю. Подонкам от антиквариата будет поставлен заслон. . И так, как эту сволочь сажают в Британии, , Германии, , в конце концов, и в России - то же самое будет и у нас. И это писал профессор?
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
А вы не смотрите БТ. "Вознаграждение за бдительность" упоминается только, как мера при борьбе с коррупцией и взяточничеством. Так что - крутите барабан, господин хороший.4e6a писал(а):Смотрел репортаж по БТ
[Видящий да узрит. Ищущий да обрящет. Дорогу осилит идущий.]
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Если вы заботитесь о своем пищеварении, мой добрый совет — не говорите за обедом о большевизме и о медицине. И — боже вас сохрани — не смотрите до до обеда БТ.AzimuT писал(а):А вы не смотрите БТ.

Шваль и мерзавцы. Я просто очень хорошо это знаю. Подонкам от антиквариата будет поставлен заслон. . И так, как эту сволочь сажают в Британии, , Германии, , в конце концов, и в России - то же самое будет и у нас. И это писал профессор?
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Смею предположить, агроному лучше 0,5 в руках чем цистерна в небе. Так что по ходу, что не по ходу хер ему за доносительство что обломиться, кроме люлей конечно4e6a писал(а):Смотрел репортаж по БТ, что тунеядцам не получится уклоняться от неуплаты и скрываться от государства, так как ввели "вознаграждение за бдительность"(можешь так и загуглить), т.е. тем кто здаст скрывающегося тунеядца - полагается сектор приз) Так что походу за копателей тоже полагается бонус доносчику за бдительность.
Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
рыл шурф на пастбище перед окном агронома,и не раз ,кромес лова "Здравствуйте" ни каких не слышалSobrat писал(а):Смею предположить, агроному лучше 0,5 в руках чем цистерна в небе. Так что по ходу, что не по ходу хер ему за доносительство что обломиться, кроме люлей конечно

"Я просто обожаю Белклад 
(с) future1975


Re: Зварот да Прэзідэнта, СавМіна, Парламента.... (новы)
Дыскусія з археолагам на Скарбонке http://skarbonka.ru/blogi/akt-int/220-pismo-r-veremeya
Прыводжу для тых, хто не надта ахвочы туды лезці і чытаць.
#1.
Прыводжу для тых, хто не надта ахвочы туды лезці і чытаць.
#1.
#2.В.С. писал(а):Цікавы і шмат ў чым разумны тэкст.
Але хацелася б параіць спадару Руслану перад тым як абмяркоўваць працу археолагаў, для пачатку хаця б паглядзець на яе ўжывую, то бок паўдзельнічаць у раскопках. Бо абвінавачванні ў некампетэнтнасці ад НЕКАМПЕТЭНТНАГА чалавека - гэта пшык...
А пра адсутнасць знаходак у экспедыцыях - увогуле смеху варта. Тут без каментараў.
#3.В.С. писал(а):Што тычыцца рэестра і калекцыянавання. Пагаджуся, што гэта самая "сырая" і незразумелая частка Указа і К (падзаконных актаў).
Рана ці позна Камісіі пачнуць працаваць і праблема аднясення тых ці іншых прадметаў да архартэфактаў будзе вельмі цяжка вырашальнай...
#4.В.С. писал(а):Па прапановах. Калі спадару Руслану будзе цікава, то магу выказаць сваю АСАБІСТУЮ думку па ім.
#5.Руслан Верамей писал(а):Я добра ведаю працу археолагаў, бо сам калісьці планаваў ісці вучыцца на археолага. Пайсці не пайшоў, але для сябе пытанне гэтае вывучаў даволі грунтоўна.В.С. писал(а):перад тым як абмяркоўваць працу археолагаў, для пачатку хаця б паглядзець на яе ўжывую. Бо абвінавачванні ў некампетэнтнасці ад НЕКАМПЕТЭНТНАГА чалавека - гэта пшык...
А пра адсутнасць знаходак у экспедыцыях - увогуле смеху варта.
Наконт некампетэнтнасці: меліся на ўвазе менавіта заявы археолагаў, што знаходкі яшчэ не адзін дзесятак гадоў праляжаць у зямлі. Я не адну сотню кіламетраў наматаў па палях з прыборам, каб аўтарытэтна казаць, што ў верхнім слоі хімічная карозія развіваецца шалёнымі тэмпамі: праз дзесятак-два гадоў медныя манеты і дробныя медныя і бронзавыя вырабы будзе ўжо не магчыма ідэнтыфікаваць, а часам нават і проста знайсці. Хіба археолагі гэтага не ведаюць?Вам, як, напэўна, калекцыянеру, гэтая частка падаецца самай незразумелай. Мне, як і калекцыянеру, і капальніку, і аматару гісторыі, незразумелым падаецца ўвесь Указ. Калі закон нельга адназначна трактаваць, то гэта не закон.В.С. писал(а):Што тычыцца рэестра і калекцыянавання. Пагаджуся, што гэта самая "сырая" і незразумелая частка УказаБудзе цікава. Можаце тут адпісацца, можаце - асабіста на маю пошту ruslan.veramey [слімак] gmail.comВ.С. писал(а):Па прапановах. Калі спадару Руслану будзе цікава, то магу выказаць сваю АСАБІСТУЮ думку па ім.
#6.В.С. писал(а):Руслан, але планаваць і вучыцца - розныя рэчыТаму лепш папрацаваць у экспедыцыі, і не раз, каб больш кампетэнтна крытыкаваць (ёсць за што
)
Наконт карозіі. Асноўны ўдар хіміяй быў нанесены ў 60-80-я гг. (час інтэнсіўнага яе выкарыстання ў с/г). Зараз, паверце, значна менш. Але праблема ёсць, канешне. І археолагі гэта ведаюць.
Я не калекцыянер, а прадстаўнік, так мовіць, варожага лагеру) Новага заканадаўства мы даўно чакалі, але тое, што выйшла, не ўсім з нас падабаецца (па розных прычынах). Для мяне асабіста шмат што не зразумела (у плане практычнага выканання).
#7.В.С. писал(а):Па прапановах:
1. а)Указ ніхто не адменіць. Могуць быць унесены праўкі і дапаўненні.
б) Хто такія "аматары гісторыі"? Як Вы збіраецеся іх вызначаць? Сябры БНО або БелРООК хаця б маюць статус нейкі...
в) археолагі працай забяспечаны. Прынамсі, на бліжэйшыя некалькі соцень год)
2. Вынікае з першага
3. На жаль, выдаткоўваць грошы на дзейнасць Камісій дзяржава не збіраецца. Таму толькі на грамадскіх пачатках. Спецыялісты там будуць, але ў меншасці
4. а) Палажэнне аб пошуку мае сэнс толькі пры легалізацыі "светлай", так мовіць, часткі шукальнікаў. Асабіста я не супраць, але і сам лічу гэтую ідэю ўтопіяй (на сённяшні дзень)
б) не ідэалізуйце брытанскае заканадаўства. Там свае плюсы і мінусы. Тым больш, законы ў Брытаніі маюць зусім іншую аснову (тут больш кампетэнтна мог бы выказацца П.Г., які, я думаю, прачытае каментары)
в) я толькі "ЗА" правядзенне суцэльнага маніторынгу з удзелам "светлых" шукальнікаў (без іх ён НЕМАГЧЫМЫ)
5. Ідэя неблагая, але ўтапічная. Галоўная праблема, нават не ў пазіцыі археолагаў, а ў тым, што арганізаваць і РЭАЛЬНА КАНТРАЛЯВАЦЬ падобныя суполкі не здольныя нават "гуру" беларускага скарбашукальніцтва.
6. Празрысты інтэрнэт-аукцыён ідэя неблагая, але археолагі (я таксама) негатыўна ставяцца да любых акцый па куплі-продажу архартэфактаў (маю на ўвазе тыя прадметы, якія 100% такімі з'яўляюцца - фібулы, грыўны, бранзалеты і г.д.). Хаця, канешне, нейкая легальная сістэма руху гэтых прадметаў павінна існаваць
7. Прапускаю
8. Згодны на 100%
9. У прынцыпе, таксама.
#8.Руслан Верамей писал(а):Спрачацца з Вашымі меркаваннямі не буду.В.С. писал(а):Па прапановах:
Адзначу толькі пару пунктаў.
БНТ і БелРГАК ужо існуюць, ім будзе прасцей. А якое-небудзь РГА "Капальнік" у свеце дзеючага заканадаўства наўрад ці зможа ўжо быць створана. Выглядаць гэта будзе як РГА "Бухаем за рулём".
Камісіі з чыноўнікаў - гэта пшык, фармальны падыход да вельмі важнай справы. А археолагі чамусьці афіцыйна прамаўчалі.
Калі параўноўваць Указ №485 і Брытанскую сістэму, то перавага будзе адназначна на баку брытанцаў. Не так даўно ўзахлёб зачытваўся брытанскім Актам аб скарбах.
Кантраляваць суполкі можна і заканадаўствам. Вывозіш знаходку? Сядзець! Утаіў знаходку і месца? Сядзець! Паспрабаваў леваком прадаць ці купіць? Сядзець! Раздзярбаніў курган? Сядзець. Трэба проста стварыць умовы, каб выгадней было супрацоўнічаць, а не хавацца. А змагацца трэба са злодзеямі, якія парушаюць закон, а не рабіць цісх злодзеямі і ламаць галаву потым, як з імі ўсімі змагацца.
Дужа мне яшчэ спадабалася вашае бачанне паняцця "артэфакт". Чаму ж маўчалі, што ў законе ахінея напісана?
Сітуацыю прасцей было б змяніць да лепшага, калі б афіцыйныя археолагі таксама выказаліся з гэтае нагоды, а не хавалі галаву ў пясок.
#9.В.С. писал(а):Сядзець! Сядзець! - гэта, канешне, добра, але не рэальна. Я не ўяўляю, як можна прасачыць за дзейнасцю шукальнікаў. Дрон над каждым пускаць?
Наконт "маўчалі" і "хавалі". Вы шмат чаго ня ведаеце - таму не кажыце) Спрэчкі былі па розных пунктах. Не будзем жаж мы іх у прэсе агучваць
Тым больш аматараў самапіяра сярод нас толькі пара чалавек. Самі ведаеце хто...
Указ для большасці археолагаў быў неспадзянкаю. Але з'яўленне дадатковых дакументаў ужо абмяркоўвалася больш шырока. Колькі людзей - столькі і думак... На жаль, не заўсёды перамагалі тыя, якія мне падабаліся.
П.С. Паўтаруся. УСЕ АРХЕОЛАГІ, ТАК ЦІ ІНАКШ, падтрымліваюць з'яўленне Указа. Менавіта таму (а не па нейкай іншай прычыне) выступаць супраць яго НІХТО з нас ня будзе.
#10.Руслан Верамей писал(а):Калі парушальнікаў злавіць не ведаеце як, то ўсіх капальнікаў і калекцыянераў вы як цяпер лавіць збіраецеся? =) Вашы калегі плакаліся, што "ЧК" ходзяць каля раскопа, а яны, бач, нічога зрабіць не могуць. Лікбез па кодэксам правялі б лепей. Ды пра што казаць, калі нават самых дзёрзкіх ЧК, якія раздзярбанілі ні адзін курган, злавіць не могуць. А зараз? Адловяць дзесятак "палявікоў", якім вашыя археалагічныя помнікі і блізка не трэба, і дадуць справаздачу аб эфектыўнасці закона. А тыя, хто курганы й гарадзішчы дзярбаніў, тыя і далей будуць гэта рабіць. Дык з кім змаганне?В.С. писал(а):Сядзець! Сядзець! - гэта, канешне, добра, але не рэальна. Я не ўяўляю, як можна прасачыць за дзейнасцю шукальнікаў. Дрон над каждым пускаць?Да вы што?! Пасядзелі на курылцы, паміж сабой паспрачаліся - і гатова, місія выкана? Хоць хто-небудзь выказаўся ў СМІ хаця б не з крытыкай Указа, а з прапановамі і заўвагамі? Як так, дык "капальнікі - зло", а як што масштабна разведаць, дык да знаёмых капальнікаў звяртаюцца. Хто дапамагаў разведваць Астравецкую пляцоўку? А МКАД-2?В.С. писал(а):Наконт "маўчалі" і "хавалі". Вы шмат чаго ня ведаеце - таму не кажыцеВось з гэтага і трэба было пачынаць. Выходзіць наша размова - нямога з глухім. Ведаеце, што я думаю з гэтае нагоды? Вам, афіцыяльным археолагам, абы не перашкаджаў ніхто, каб маглі і далей спакойна праводзіць свае раскопкі, пісаць справаздачы, манаграфіі на 50 асобнікаў (апошні раз у кнігарне я толькі невялічкую кніжку Іёва знайшоў, астатнія кнігі вашых калегаў, відаць, раскупіліся як гарачыя піражкі). А спадчына? Спадчына - гэта пабочны прадукт вашай дзейнасці. Вы нават за "белых капальнікаў" змагацца не збіраліся б. І сам не гам, і другому не дам. Затое сваю брацію на ўсё жыццё працай забяспечылі. Ай малайцы якія!В.С. писал(а):Паўтаруся. УСЕ АРХЕОЛАГІ, ТАК ЦІ ІНАКШ, падтрымліваюць з'яўленне Указа. Менавіта таму (а не па нейкай іншай прычыне) выступаць супраць яго НІХТО з нас ня будзе.
#11.В.С. писал(а):Руслан-Даміан! Плявузгаць Вы можаце на белкладзе. Тут, мне падаецца, больш прыстойная пляцоўка.
У прынцыпе, размаўляць з Вамі я вялікага сэнсу ня бачу, але на пару пытанняў адкажу.
1. Археолагі (абсалютная іх большасць) спецыяльна паляваць на капальнікаў не збіраюцца. Калі толькі выпадкова нашыя дарожкі перасякуцца
2. Па Астраўцу і МКАДу не да Вас звярталіся. Так што не суньцеся не ў свае справы, калі ласка (выбачайце за залішнюю рэзкасць). Супрацоўніцтва асобных археолагаў з асобнымі шукальнікамі было, ёсць і будзе. Яно не патрабуе публічнасці.
3. Колькі Вы, спадар Верамей, выдалі кніжак, каб разважаць аб тыражах? Падумайце трохі, чаму такія малыя тыражы.
Дарэчы, купіць іх не складана. Дастаткова завітаць у Акадэмкнігу або ў Веды
#12.Руслан Верамей писал(а):Шаноўны В.С.! Я, ў адрозненні ад Вас, не хаваюся за ініцыяламі. Таму не трэба тут выхваляцца Вашымі адкрыццямі, хто я ёсць на форуме "Белклад". Вашая выдатная тактыка перайсці на асобы, мне знаёмая. І паверце гонару яна анікому шчэ не рабіла. Пляцоўка ж тут "прыстойная", ці не так? Можа, яшчэ што пашукаеце на прасторах Інтэрнэту пра мяне?
Вашая заяваувогуле не вытрымлівае аніякай крытыкі і цалкам ілюструе прымаўку "Закон - як дышла: як павярнуў - так і выйшла". Значыцца, у будучыні для адных будзе Ўказ, а для другіх - Указ не указ? Супраць гэтага я і выступаю. Закон мусіць адназначна тлумачыцца і аднолькава выконваца ўсімі суб'ектамі права. Інакш гэта не закон.В.С. писал(а):Супрацоўніцтва асобных археолагаў з асобнымі шукальнікамі было, ёсць і будзе. Яно не патрабуе публічнасці.
Вашыя пошукі паказалі правільную інфу: кніжкі я не выдаю. Я калекцыянер і шукальнік. Калі мая калекцыя камусьці спатрэбіцца для напісання кнігі - дапамагу без пытанняў. Але перад сабой такую мэту не стаўлю. У мяне ж няма даведзеных планаў і патрабаванняў па публікацыям і надбавак за друкаваныя працы, ды й навуковыя ступені мне не трэба. А ў Вас гэта - частка прафесійных абавязкаў. Вас жа, археолагаў, пасля раскопак на будоўлі, не папракаюць, што вы не далучыліся да будаўніцтва. У кожнага свая праца і сваё хобі.
На завяршэнне хацелася б адзначыць: у звароце было ўзнята шмат пытанняў і шмат праблемаў, у тым ліку па працы археолагаў. Я шчыра спадзяваўся, што дыскусія з прадстаўніком, як вы сказалі, "варожага лагеру", дазволіць знайсці хаця б крышку адказаў і тлумачэнняў. Замест гэтага я бачу Ваша стаўленне да маіх прапановаў, крытыку прапанаванай Брытанскай сістэмы (на фоне сырога Ўказа №485) кшталтубыццам бы Ўказ №485 - вяршыня геніальнай думкі,В.С. писал(а):не ідэалізуйце брытанскае заканадаўства. Там свае плюсы і мінусы.
а таксама бачу прызнанні абгрунтаванасці крытыкі працы археолагаўА з таго і бачна, што закон сапраўды пісаўся археолагамі для археолагаў, прычым не столькі з мэтай захавання спадчыны, колькі для пазбаўлення ад канкурэнтаў. Калі б сапраўды археолагі хацелі прыкласці ўсе намаганні для захавання спадчыны і адкрыцця новых невядомых старонак гісторыі, то й магчымасці для гэтага прадугледзілі б. Брытанцы змаглі, і нягледзячы на пэўныя мінусы, плюсы іх з вялізным запасам перакрываюць. А ў нас думаць не захацелі. Каб адразу і на перспектыву. Прасцей выпусціць чарговы паўмёртвы закон, злавіць дзесятак капальнікаў, адчытацца аб высокай эфектыўнасці закона і далей спакойна капаць на сваіх дзялянках. А потым ізноў задумацца над пытаннем, якое можна было б даўно ўжо вырашыць.В.С. писал(а):Таму лепш папрацаваць у экспедыцыі, і не раз, каб больш кампетэнтна крытыкаваць (ёсць за што)
#13.В.С. писал(а):Добра-добра!![]()
Дыялогу тут не атрымаецца. Прынамсі, з Вамі.
Толькі адно пажадане Вам для будучых опусаў. Больш даведайцеся пра "ворагаў", каб не пісаць лухту накшталт "плану публікацый" і надбавак за іх
Руслан Верамей писал(а):Што і трэба было даказаць: Вам, археолагам, пра адно, а Вы ў адказ - пра другое. Добра, што хоць да арфаграфіі і стылістыкі прэтэнзіі не выставілі, і на тым дзякуй.
Хто шукае, той знаходзіць.
Калі гэта - ўся моц нашага гінучага роду, капальнікі заслугоўваюць "смерці".
Калі гэта - ўся моц нашага гінучага роду, капальнікі заслугоўваюць "смерці".