artem94 писал(а): ↑21 янв 2023, 09:41:22
Это у вас окаменелость , на полях встречаются в количестве. И обработанные руками человека встречаются .А вот хочу спросить кто находил оплавленные , вот у меня даже с капелькой застывшего стекла . Вообще тектиты встречаются .........ну не суть а то сча налетят специЯлисты обсираторы ........у нас вокруг Нарочи и окрестностях .
DSC_1198.JPG
Са шклом на паверхні - сьляды мэталюргіі - шлак, альбо белае унутры можа быць кавалкам цігеля ці футэроўкай прамысловай пячы - на паверхні аплаўляецца слой прадмета, магчыма гэта сьляды флюсу ці пяску патрапіўшых на гарачую паверхню падчас працэсу апрацоўкі сыравіны. Таксама шклопадобныя элемэнты й сплаўлены да стану шкла крэмнезём можна знайсьці у адходах кацельных (з палівам у топку таксама трапляюць розныя легкаплаўкія рэчы кшталту пяску, розныя мінэралы з вуглю). Тэмпэратуры пры якіх гэтыя рэчы фармуюцца ня больш за 2000 градусаў, але хапае 1500 каб сплавіліся некаторыя камяні й падобнае. Каб навучыцца больш распазнаваць гэтыя рэчы - больш разглядайце падобнага матэрыялу з культурнага слою, з часам навучыцеся адрозьніваць адходы каляровай і чорнай мэталюргіі, вырабніцтва шкла й адходы з кацельных. Цекціты прыродныя вельмі падобны, як цехнагенныя, на шкло, але маюць паміж сабой адрозьненьні - розную фактуру паверхні й розны выгляд (структуру й склад).