Подарки от Nokta только в Металапошуке

Miedziane szelagi Jana Kazimierza Wazy z lat 1659-1666 (II, 2023г), новы. (24.02.24)-22:00.

Модераторы: Грiгорiй, Казакъ, balu, cmasby, dinoeL, Пётр, palexa

Ответить
Nibelung
Сообщения: 860
Зарегистрирован: 24 авг 2022, 18:48:49

Miedziane szelagi Jana Kazimierza Wazy z lat 1659-1666 (II, 2023г), новы. (24.02.24)-22:00.

Сообщение Nibelung »


Калі ласка, прачытайце умовы аукцыёну!

- Тэрмін заканчэньня - 24.02.24, 22:00 (па Мінскім часе).
- Супрацьснайпер - уключаны.
- Старт - 350 рублёў.
- Крок - 5 рублёў ці кратна 5 (апошняя лічба стаўкі альбо 5 альбо 0).
- Тэрмін аплаты - да 02.03, пажадана не больш за тры дні.

Перасыл - поштай па Беларусі за мой рахунак, па магчымасьці дашлю у іншую краіну. Упакоўка добрая (0 пашкоджаньняў пасылак за апошнія тры гады, але некаторыя атрымальнікі незадаволеныя распакоўкай працягласьцю 5-10 хвілін), адзінае што сілікагель пакласьці запамятаваў. Адпраўка па суботах.

Аплата - па рэквізытах у тэме (актуальныя у першым паведамленьні): http://belklad.by/forum/viewtopic.php?f=35&t=213524

Прашэньне да пераможцы - не публікаваць у агульнай дасяжнасьці фактаў аб аплаце (сканы, фота, іншыя ўзгадкі, не пісаць аб гэтым у "раёнку", не узгадваць гэта у надпісах на плоце… ну, вы зразумелі...)
Пацьверджаньне аб аплаце дасылаецца мне выключна у прыватным паведамленьні, у зручным фармаце - можа відэа зьдзейсьненья пераводу, можа квітанцыя з рэквізытамі атрымальніка й нумарам транзакцыі й г.д.).


Наконт прадмету аукцыёну:
Медныя шэлягі Яна Казіміра Васы гадоў 1659-1666, выданьне другое. 2023г.
Каталёг новы, з аўтографам аўтара (безадрасным).
512 старонак 130-грамовай крэйдаванай паперы (напрыклад офісная мае шчыльнасьць 80гр), зручны фармат (B5), наклад 500 асобнікаў.
Зьмяшчае агулам 1492 тыпа шэлягаў, ля 520 зь якіх дадаліся пасьля выхаду пэршага каталёгу: 1439 афіцыйных + 53 падробкі (Лісянка й Бярзона).

Кніга без пашкоджаньняў, аднак для пэрфекцыяністаў вызначыў на фота усё за што можа зачапіцца вока, акрамя сьлядоў тыпаграфскага клею на зрэзе, бо яны аднолькавыя на кожным каталёге. Самую непрыглядную, калі што, пакінуў сабе.
Фатаграфаваў у пальчатках, больш чым на 90° не адкрываў, не гартаў.

У мяне запытваліся чым гэты каталёг адрозьніваецца ад першага выданьня 2016 году, адкажу са словаў аўтара:
выпраўлены сьпіс разнавіднасьцяў надпісаў і даданыя новыя выяўленыя элемэнты;
520 новых тыпаў шэлягаў, сярод якіх некалькі дзясяткаў лісянкаўскай менніцы.

З лягенды гэтай адзінкі - сума старту - цана гэтай кнігі у сьнежні з рук Ц. Вольскага (яна мне каштавала 100 эўра). Выдаткі з аплатай й перасыламі мне выйшлі яшчэ ля 20 рублёў, аднак гэта вырашыў не уключаць у стартавую цану. Кніга перадолела некалькі дзяржаўных межаў, ехала два месяцы, а грошы для яе аплаты прайшлі чатыры канвэртацыі у розных валютах - такая сёньня складаная лёгістыца...

IMG_7774.JPG
IMG_7776.JPG
IMG_7775.JPG
Nibelung
Сообщения: 860
Зарегистрирован: 24 авг 2022, 18:48:49

Re: Miedziane szelagi Jana Kazimierza Wazy z lat 1659-1666 (II, 2023г), новы. (24.02.24)-22:00.

Сообщение Nibelung »

Сёньня сканчэньне.
Аватара пользователя
Ятвяг
Сообщения: 968
Зарегистрирован: 15 окт 2012, 17:22:18
Откуда: Панямонне

Re: Miedziane szelagi Jana Kazimierza Wazy z lat 1659-1666 (II, 2023г), новы. (24.02.24)-22:00.

Сообщение Ятвяг »

350
Поймешь копателя тогда, когда пройдешь неоднократно
Надежды полный путь - туда и безнадежный путь - обратно.
Nibelung
Сообщения: 860
Зарегистрирован: 24 авг 2022, 18:48:49

Re: Miedziane szelagi Jana Kazimierza Wazy z lat 1659-1666 (II, 2023г), новы. (24.02.24)-22:00.

Сообщение Nibelung »

Пераможца - Ятвяг.
Ответить

Вернуться в «Дабрачынны аўкцыён. / Благотворительный аукцион.»