Беларусь у эпоху рымскага імператара Юстыніяна I, ці была такая?
Добавлено: 15 авг 2022, 20:43:11
Да гэтага часу ў Беларусі захавалася больш за тысячу гарадзішчаў рознага часу. У раннім сярэднявеччы на месцах гарадзішчаў узнікалі гарады, замкі ці феадальныя сядзібы.
У перыяд VII ст. да н.э. э. - V ст. н. э. на тэрыторыі Беларусі ў эканоміцы і культуры насельніцтва адбываюцца змены, звязаныя са з'яўленнем жалезных прылад працы.
Мясцовыя плямёны навучыліся выплаўляць жалезную масу - крыцу з балотнай руды ў невялікіх печах-домніцах і апрацоўваць яе. Домніцы, якія добра захаваліся, знойдзены на гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага раёна, Свідна Лагойскага раёна, Канькі Віцебскага раёна. Каля в. Урагава Верхнядзвінскага раёна і в. Новы Балецк Гарадоцкага раёна выяўлены майстэрні па апрацоўцы жалеза.
Разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу, супярэчнасці і канфлікты паміж плямёнамі, ваенныя сутычкі прывялі да з'яўлення новых форм паселішчаў - умацаваных гарадзішчаў, якія выконвалі абарончыя, жылыя, грамадскія і культурныя функцыі. Гарадзішчы розных канфігурацый будавалі на высокіх узгорках, астравах, узвышаных рачных і азёрных берагах, мысах. Іх умацоўвалі валамі, равамі, драўлянымі сценамі і палісадамі.
У дзяржаўным рэестры па археалагічным помнікам, на тэрыторыі Беларусі выяўлены больш за сотню гарадзішчаў перыяду, які тычыцца пачатку VI стагоддзя. Вось мне цікава, як жылі людзі, з кім размаўлялі, якія знаходкі гэтага часу вядомыя? Хто займаецца гэтым перыядам рэканструкцыі, падключайцеся!