![Изображение](https://tn.by/wp-content/uploads/2020/05/100maniet.png)
Кнігу замовіць можна ў выдавецтве: https://tn.by/product/maniety-vialikaha ... itouskaha/
Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карысталіся на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбітыя першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы з звярынага футра – у кнігу ўвайшлі ўсе найноўшыя звесткі пра нумізматыку Вялікага Княства, якія былі малавядомыя яшчэ 10 гадоў таму, дый дагэтуль да канца не асэнсаваныя.
Ілюстрацыі ў альбоме на кожнай старонцы. Гэта якасныя выявы ўсіх манет, а таксама старадаўнія карты і гравюры.
Аўтары кнігі — аўтарытэтныя даследнікі нумізматыкі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч.
Старонак: 80
Пераплёт: у аправе (цвёрдая вокладка)
Фармат: 220 мм х 280 мм
Паўнаколерны друк, ілюстрацыі.