Зусім не мая тэма.
Аднак інтэрнэт й розныя кніжкі адкрытыя, таму на мой дылетанцкі погляд найбольшае падабенства з тыпам рэверсу ”Qatrefoіl”: найбольш падобныя паходзяць з Брытаніі, дзе біліся падчас праўленьня Кнута у 1017-1023, эімтэнты - розныя гарады, напрыклад Лёндан, Йорк, Лінкальн, Чэсьцер. У гэных манэт на аверсе звычайна партрэт у чатырохлістніку. Без легенды магчыма будзе цяжка даведацца дзе менавіта біты. Аднак дакладна такой як у аўтара выявы рэверсу я не знайшоў.
Магчыма у вас нейкае перайманьне (альбо падробка разьлічаная на тых хто з сапраўднымі дэнарыямі сустракаўся не часьцей чым я), большасьць ”дэнарыяў” якія я бачыў з паўночнага ўсходу Беларусі былі менавіта бронзавымі сувенірамі (прывесцамі), у некаторых выпадках пакрытымі срэбрам (бачыў мала, менш дзесяці).