Хачу сказаць пару словаў з нагоды напісаных дзвух дзесяткаў старонак у тэме.
1. Тэма стваралася для канкрэтнай мэты, а менавіта - для збору сродкаў на музей.
2. Разумею, што большасць не збіраецца па розным прычынам аказваць хоць якую дапамогу. Але пры гэтым учора сума на балансе Талакі.бай вырасла на 500 рублёў. Можа, гэта які Вэлком ці МТС адказаў на прапанову. Можа, хтосьці іншы вырашыў стаць генеральным спонсарам. Але хочацца верыць, што гэта альбо асобныя прадстаўнікі капальніцкага руху, альбо нават агулам хтосьці з нашых вырашыў паўдзельнічаць у піар-кампаніі.
3. З п.2 вынікае думка, што сітуацыя на форуме складваецца так: адны вядуць дыскусіі/спрэчкі/гаўнапад, а другія цішком робяць агульна-карысную справу.
4. З п.3 вынікае таксама думка, што праз тое, што агульна-карысная справа робіцца цішком, атрымліваецца так, што самая "шумная" меншасць фарміруе меркаванні іншых аб усёй капальніцкай супольнасці. Меркаванні гэтыя не самыя лепшыя. Калі гэта тыя самыя аматары прыборнага пошуку, за правы якіх трэба змагацца, то больш правільна было б выступіць за поўную забарону МД і калекцыянавання прадметаў даўніны прыватнымі асобамі. Наўрадці памылюся, калі скажу, што большасць капальнікаў пераследуюць асабістыя інтарэсы, прыкрываючыся любоўю да гісторыі бацькаўшчыны. Дай такім людзям вольніцу, і чорны рынак напоўніцца цікавымі знаходкамі, але гэта ніяк не паспрыяе развіццю гісторыі. Капальнік хоча, каб за знаходкі яму заплацілі справядлівы кошт. Але ж мы разумеем, што грошай у дзяржавы не хопіць на такія выплаты, нават, калі будуць ліцэнзіі на коп. Трэба думаць шырэй і глыбей, але абсалютная большасць проста чакае, капае і чакае, прадае і чакае. Не будзе плана дзеянняў - нічога не будзе. А час ідзе.
5. Час ідзе, мажліва хутка з'явяцца папраўкі ў 485-ы Ўказ. Але паколькі з нашага боку цішыня, то, верагодна, істотных зменаў чакаць не прыйдзецца. Бо мы нічога канкрэтнага не прапаноўваем. Хочам, як за мяжой, але гэта павінна быць прапрацавана, павінен быць канкрэтны план, канкрэтны набор дакументаў. Капальнікі чакаюць пакуль гэтыя дакументы хтосьці напіша? Каб потым стаць на дыбы, што мы не такога хацелі?
6. Цішыня ў полі, лесе і на ауках - да пары да часу. Калі зараз бяруць самых дзёрзкіх і смелых (ці недальнабачных, ці веруючых у прэзумпцыю невінаватасці і сваё разуменне законаў), то прыйдзе час, калі будуць да гэтага ставіцца больш сур'ёзна. Асабліва пасля 1.01.2017, калі рэгістрацыя калекцый скончыцца. Тады любы продаж без дакументаў будзе карацца штрафам і канфіскацыяй.
7. Калі ёсць жаданне паўдзельнічаць у піар-кампаніі па дапамозе Наваградскаму музею, пішыце. Указвайце суму і як будзеце перадаваць "у кацёл" грошы. Калі набярэцца дастатковая колькасць, абмяркуем планы. Самі разумееце, што ўсё пад Слова, думаю, тыя, хто звернецца, сваё слова стрымаюць. Калі хтосьці з нашых стаў генеральным ці каля-генеральным спонсарам, дайце ведаць. Каб вера ў капальнікаў ажыла.
8. Ёсць тут хто, гатовы думаць і абмяркоўваць выхад з "глабальнага крызісу"? У мяне часу не хапае на ўсё пра ўсё, ды й у адной галаве ўсё не ўтрымаеш і ўсё не перадумаеш. А як форум пачытаю, дык увогуле нічога не хочацца рабіць. Народ, адпішыцеся. Мо хто з Мінску будзе, пасядзелі б дзе за келіхам піва ды пагутарылі на гэтую тэму.
Хто шукае, той знаходзіць.
Калі гэта - ўся моц нашага гінучага роду, капальнікі заслугоўваюць "смерці".